Адразу скажу пра мегафон: я, канешне, ня ведаю на 100 адсоткаў, але бачыў дзесяткі мегафонаў на сектарах ад Іспаніі да Балканаў. І на выгляд адзін да аднаго як наш. І па памерах, і па колеры (БЕЛЫ!!!! ). Дык што рана яго спісваць. Калі там людзі карыстаюцца, дык і нам не зазорна. Магчыма, мы проста, па-першае, батарэйкі вельмі рэдка мяняем. А па-другое, увогуле няправільна ў яго крычым. Буду на канікулах дома - паспрабую розныя варыянты выкарыстаньня, можа і атрымаецца патрэбны максімум гукавы знайсьці. Яшчэ адзін плюс мегафона ў тым (пры ўмове, што ён сапраўды будзе грамчэй за голас), што ў яго можна казаць ня вельмі напружваючыся, у той самы час зараджаць голасам даволі цяжка, бо праз 20-30 хвілін нават у самых "громкіх" і "крыклівых" голас пачынае трохі сіпець, і эффект ужо не такі добры. Адным словам, я паспрабую яшчэ енты апарат рэаніміраваць.
Cogito ergo sum
Яшчэ што хацеў сказаць. Балець трэба больш канцэптуальна, арганізавана. Асабліва гэта важна з улікам нашай невялікай пакуль што колькасьці. Трэба будзе распрацаваць своеасаблімы алгарытм паводзінаў, які будзе даступны да разуменьня і нескладаны, але адшліфаваны, каб кожны ведаў, што і як у пэўнай сітуацыі трэба рабіць. Прычым увагу трэба зьвяртаць нават на самыя дробязі.
Самым важным, паўтаруся, з'яўляецца адзінства. Гэта значыць, што нельга пасярод песьні альбо зарада перарываць сьпеў і лаяцца матам з прычыны таго, што Булыга зноў прамазаў. Фан-сектар - асобны арганізм, які ў значнай меры функцыянуе асобна ад падзеяў на полі. І прапановы наконт "трэба рэагаваць на падзеі на полі" абсалютна нічым неабгрунтаваныя. Пакуль мы песьню прасьпяваем, можна па 5 атак на кожную з брамаў правесьці. Тое самае і з зарадамі. Адзінае, як трэба рэагаваць на сітуацыю - гэта выбіраць адпаведны рэпертуар (напрыклад, не крычаць Верым у каманду, калі нашы выйграюць, альбо зараджаць падчас штрафных). Але выкананьне таго, што пачалося, нельга перарываць і трэба абавязкова даводзіць гэта да канца.
Я разумею, што бывае падчас гульні цяжка ад яе адарвацца. Але, паважаныя, вы ж завецеся актыўнымі фанатамі, мы, фактычна, ультра, проста без элементаў хуліганізму. Значыць палова вашага розуму павінна быць запраграмавана на баленьне, а не цалкам на прагляд гульні. Я сам пасьля матчу па магчымасьці пераглядаю ўсё на кампе, бо паловы ня помню. Ну і што! Калі мы штосьці робім - дык робім гэта ўсе разам. Правае вока - на поле. Левае - на таго, хто зараджае. І АБАВЯЗКОВА слухаць барабан. Калі камусьці кепска яго чуваць - вы пра гэта скажыце, пазьбіраем грошы, купім яшчэ адзін. Але барабан вызначае ЎСЁ. Тую анархію, якая робіцца на стадыёне, можна пераадолець толькі моцным і ўстойлівым рытмам. Нельга слухаць сваіх суседзяў і падстраівацца пад іх, нельга падстраівацца пад рэшту сектара альбо пад іншыя сектары. Уся ўвага - на барабан.
Калі камусьці цяжка пастаянна падтрымліваць каманду (хаця 90 -хвілінная падтрымка - вось ідэал стадыёнага баленьня), дык можна проста рабіць перапынкі. Але калі перапынак будзе заканчвацца, усе павінны, як адзін, падтрымаць зараз ці песьню. Каб не атрымлівалася, што палова стаіць і вачамі лыпае, а палова за дваіх глытку рве. Гэта ненармальна і нават шкодна. Адным словам, калі спатрэбіцца, будзем зараджаць радзей, але трэба, каб гэта было сапраўды якасна.
Наконт разьмяшчэньня барабана і таго, хто зараджае: вось што я заўважыў - народ, які знаходзіцца вышэй за нас на сектары, амаль што нас ня чуе. Бо уся магутнасьць гуку уходзіць уніз па трыбуне і на поле. Гэта лагічна. Але атрымліваецца, што калі я , дапусьцім, зараджаю, нават павярнуўшыся на сектара, мой голас кепска даходзіць наверх. Адпаведна і з гукам барабана. Адсюль выснова (калі толькі не атрымаецца нарыць сапраўды магутны мегафон): мне і пачкуле з барабанам трэба знаходзіцца як мінімум пасярэдзіне нашага мобу, а можа быць нават і вышэй. Трэба гэта прадумаць.
Заўсёды актуальнае пытаньне - веданьне тэкстаў. Некаторыя рэчы, нават у нашым пакуль што бедным рэпертуары, даволі складаныя да выкананьня, нават калі ведаеш тэкст. Проста каб вдаць, як іх вконваць, сапраўды трэба на рэпетыцыі хадзіць і вельмі уважліва на стадыёне слухаць. Але калі ня ведаць ці кепска ведаць тэкстаў, дык увогуле нічога не атрымаецца. Я сур'ёзна зараз кажу, што на наступнай рэпетыцыі буду правяраць, як усе вывучылі рэпертуар. Гэта ВЕЛЬМІ важны пункт, б калі ты зьбіваешся сам, ты аўтаматычна зьбіваеш і суседа. І вось табе эфект даміно.
Пасьля прапрацоўкі стратэгіі паводзінаў (ва ўсіх падрабязнасьцях), яна будзе выкладзеная на сайце. І ўсе будзем вучыць))
мегафон мегафону рознь, нуна смотреть по вых. мощности проще взять тот что есть, глянуть его маркировку, найти его описание в инеет и сравнивать далее. Год назад я пробовал найти хороший мегафон, смотрел на такой параметр как "дальность слышимости" (или дальность действия), по-моему 1.5 км это нормально и, вроде, цена была около 200уе. но повторюсь, лучше найти по маркировке описание нынешнего мегафона в инете или хотя бы мот параметры какие на нем указаны, и потом искать с лучшими хар-ми.
ОуКБ
Что-то меня сегодня на критику тянет. Но не по тому, что ты, Андрей, написал, а по тому, где ты это написал. Есть же тема. Игры сборной вроде. Там и нужно эти моменты обсуждать. Иначе для чего создавалась та тема?
Динамо Минск!!!!! Жыве! Проблемы с сессией - тебе сюда
Пачкуля, я сейчас наведу порядок на форуме Дальше по написаному. В целом согласен, кроме одного. Велес, без обид. Станешь ты в середину, толку больше не выйдет т.к. не ты, не тем более я (как вообще меня угораздило оказаться им на некоторых играх), не тянем на роль заряжающего. Здесь нужен голосище, ещё раз вспомню Влада. Только мощью голоса нужно брать, может быть мегафоном, но не местом на секторе. Станешь в середину и куда будешь заводить? В сторону поля - верх сто пудов не услышит, ты же кричишь в другую сторону. Будешь вверх заряжать - низ не только не услышит, но и не увидит тебя. Так что идея про заводящего в середину - БРЕД. Заводящего должны не только слышать но и видеть. А в центре будешь крутиться как волчок, а толку нуль.
Калі стаяць у сярэдзіне (а я напісаў, што бліжэй да верху), дык нармальна будзе чуваць. 1-2 рады над табой усё роўна пачуюць цябе, а ўніз дык увогуле нармальна пакоціцца гук. А ўвогуле, трэба браць нам нармальны мегафон, па вясне. Адна праблема (бяз уліку грошай) - такі, як трэба, відаць толькі з Масквы ці Піцера можна прывезьці.
Зараз папулярна патлумачу, якія тэмы для чаго:
Перфоманс - менавіта арганізацыйныя моманты па падтрымцы Разьвіцьцё фан-клуба - піяр, розная фігня накшталт каляндарыкаў, клубныя карткі дапусьцім Рэпертуар - усё ясна Гульні зборнай - тут непасрэдна перад гульнёй якія-небудзь моманты, а самае галоўнае - уражаньні пасьля гульні: эмоцыі, уражаньні, ацэнка нашых дзеяньняў, пазітыў-негатыў, плюсы-мінусы. Усё проста і ясна
Калі стаяць у сярэдзіне (а я напісаў, што бліжэй да верху), дык нармальна будзе чуваць. 1-2 рады над табой усё роўна пачуюць цябе, а ўніз дык увогуле нармальна пакоціцца гук.
В моём понимании заряжающий должен быть с самого низу и помоему везде так и есть. Не нужно изобретать велосипед!
Quote (veles)
Гульні зборнай - тут непасрэдна перад гульнёй якія-небудзь моманты, а самае галоўнае - уражаньні пасьля гульні: эмоцыі, уражаньні, ацэнка нашых дзеяньняў, пазітыў-негатыў, плюсы-мінусы.
вот в этой теме и бедем обсуждать, т.к. обсуждать то будет именно перфоманс, то всё очень логично
Ну, ня ведаю. Тут усё ж больш такое абмеркаваньне, абстрактнае, да гульняў не прывязанае, а калі прывязанае - дык чыста арганізацыйная частка. А ўсё, што пасьля гульні, лепш на тую ветку, пра зборную, бо тут анархія будзе. Тут ветка выключна для канструктыўных пастоў.
Пасьля гульні ж звычайна куча такіх, напрыклад, "афігенна сёньня было, афігенна пабалелі, усім дзякуй". Вось хай такое пішуць у зборныя, нават калі гэта ацэнка перфоманса. А вось калі ўжо абгрунтаваны аналіз, як Снайпер любіць напісаць, усё абдумана, трапна - дык гэта тут.
Глянуў мегафон - ніфіга незразумела, што там напісана. Дакладней, там усё ясна: кампанія (Таваста), надпіс "ручны мегафон" і мадэль, напэўна ТМ-15V. І фішка ў тым, што ён,як-раз такі, хутчэй за ўсё ват на 15 і будзе. Але гарантаваць не магу, бо ватт пачынаецца на W, a не V. Паходу, павязем у сакавіку з Расеі
Калі стаяць у сярэдзіне (а я напісаў, што бліжэй да верху), дык нармальна будзе чуваць. 1-2 рады над табой усё роўна пачуюць цябе, а ўніз дык увогуле нармальна пакоціцца гук.
Андрюш, заряжающий только внизу. Так как нижним оядам, чтобы увидеть тебя и начать вместе с тобой нужно будет поворачиваться, а тебе нужно будет повернуться в сорону верхних рядов. И в итоге никто никого не услышит. Гаджета нужно ставить; из всех кто начинал (кроме Влада) он самый нормальный. А про мегафон, не знаю, а нужен он нам сейчас?
Динамо Минск!!!!! Жыве! Проблемы с сессией - тебе сюда
У тым уся і праблема, што у нас нармальнага голасу няма зараз. Плюс, калі працаваць і глядзець на перспектыву, дык трэба падумаць пра мегафон абавязкова. Бо сапраўды моцны мегафон будзе наклываць радоў 20-30, гэта значыць, амаль што ўвесь сектар. Адпаведна ёсьць магчымасьць захапіць абсалютна левых людзей, якія хаця б простыя зарады падтрымаюць. А нават такога бугая, як Улад, радоў праз 8-10 ня чуваць, бо праз 12 радоў людзі сядзелі ад нас, дык яны ня чулі , як нас 40 чалавек арала. Не кажу ўжо пра аднаго Ўлада. Дык што класны мегафон застаецца ў сферы нашых інтарэсаў і давядзецца шукаць грошы
Cogito ergo sum
А еще предлагаю,чтобы на каждый матч сборной аккредитовывался 1 человек(со знанием иностранного языка,чтобы можно было узнать мнение приезжих журналистов о нашей поддержке)с хорошей камерой и делал снимки с беговой дорожки.Вот.
mike82, а у меня есть такой человек- Андрюха, он с нами в Гомель ездил и на холландов ходил- он свободно владеет английским, вот только ...принимает прилично...боюсь качать будет его на беговой дорожке мат-это мысли вслух...