В-12 - фан-клуб Зборнай Беларусі па футболе - Пра B-12
Пятніца, 03 Верасень 2010, 23:20
Вы ўвайшлі як Падае мячы | Група "Госці" | RSS
Галоўная | Пра B-12 | Мой профіль | Выхад
Меню сайта
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Верасень 2010  »
ПанАўтСрЧвПтСбНдз
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Наша апытанне
Пошук
Сябры сайта
    NS-12 - Фан-клуб ФК Неман Фан-клуба ФК Витебск Неофициальный сайт ФК Динамо Минск Прессбол Match.by - Прямые трансляции НБЛ Шахта-Солигорск неофициальный сайт ФК Шахтёр F.C.O.B. Fans TOP 100 SOCCER SITES Moldova ULTRAS Сайт болельщиков ФК
  • Сайт заўзятараў ХК Дынама Мінск
    Наша кнопка:

    B-12. Фан-групоўка зборонай Беларусi па футболу

  •  

     

     

     
    Паважаныя аматары футболу!

    У Рэспубліцы з'явіўся першы Фан-клуб зборнай Беларусі па футболе. Мы мянуем сябе В-12 (Belarus12). Магчыма, Вы маглі назіраць нас на гульнях зборнай. Так, вялікая чырвоная банэрная суколка з 12-м нумарам - гэта менавіта мы! Клуб яшчэ малады, але ўжо бурна развіваецца, і нам патрэбныя актыўныя заўзятары. Такія, якія ўвесь матч крычаць, зрываюць голас, і, не гледзячы на вынік, усё роўна не перастаюць кахаць НАШУ ЗБОРНУЮ. Мы аб'ядноўваемся, каб ахавацца на гульнях ад ачмурэлых дудароў, п'яных неадэкватных людзей. Давайце перастанем заўзець разрознена, дробнымі купкамі ў розных сектарах, а будзем дружна і хораша падтрымліваць каханую зборную!

    Наша мэта - падняць узровень фанацкай падтрымкі ў Беларусі да еўрапейскага ўзроўня або хаця б наблізіцца да яго! Дамагчыся, каб і на Дынама гучалі песні, беларускія песні. Мы ўжо прарабілі вялікі аб'ём працы, але гэта толькі верхавіна айсберга. Фан-клуб з'яўляецца самадастатковай арганізацыяй, незалежнай ад каго бы то ні было. Ён існуе за рахунак запалу і падтрымкі ўдзельнікаў і не мае ніякіх кантактаў з уладнымі структурамі, альбо апазіцыйнымі. Арганізацыя абсалютна апалітычная. Для таго, каб аб'яднаць прыхільнікаў як чырвона-зялёнага афіцыйнага сцяга, так і нацыянальнага бела-чырвона-белага ў клубе прынятая ўласная сімволіка, якая спалучае ў сабе элементы як першага, так і другога сцягоў, а ад іх выкарыстання вырашанае адмовіцца. У фан-клуба ёсць уласная клубная атрыбутыка, функцыянуе сайт. Існуе выразны статут, рэгламентавальны нашу дзейнасць.

    Статут фан-клуба "В-12"

    1 АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

    1.1. Фан-клуб з’яўляецца добраахвотным згуртаваннем заўзятараў зборнай Беларусі па футболе. Фан-клуб дзейнічае на пастаяннай аснове, незалежна ад графіка нацыянальнай зборнай, мае ўласныя традыцыі, сімвалы, гісторыю, прынцыпы.
    1.2. Дзейнасьць фан-клуба “В-12” ніякім чынам не датычыцца палітыкі. Фан-клуб па-за палітыкай.
    1.3. Фан-клуб з’яўляецца адкрытым. Кожны жадаючы можа ўступіць у клуб, і без перашкод выйсці.
    1.4. Кожны ўдзельнік мусіць спрыяць развіццю і пашырэнню фан-клуба, мае права ўносіць прапановы па развіццю клуба і мае голас у вырашэнні арганізыйных пытанняў. Па магчымасьці, кожны ўдзельнік мусіць актыўна ўдзельнічаць у справах фан-клуба (гэта значыць усімі магчымымі сродкамі дапамагаць дзейнасьці фан-клуба).
    1.5. Афіцыйныя колеры фан-клуба - чырвоны і белы.
    1.6. Галоўная мова песен і зарадаў – беларуская. Руская мова не забараняецца, але беларуская мае моцны прыярытэт.
    1.7. Кожны ўдзельнік клуба павінен ведаць тэксты песен і зарадаў.
    1.8. Фан-клуб з’яўляецца незалежнай і самадастатковай арганізацыяй. Спонсарская дапамога непрымальная, а фінансавая самастойнасць забяспечваецца за кошт удзельнікаў фан-клуба. Тым ня менш дапускаецца прыняцце ахвяраванняў, накіраваных на дапамогу ў рэалізацыі мэтаў фан-клуба.

    2 МЭТЫ

    2.1. Падтрымліваць нацыянальную футбольную каманду Беларусі дома і на выездах.
    2.2. Выбраць з масы наведвальнікаў стадыёна людзей, якія сапраўды разьбіраюцца ў футболе, падтрымліваюць зборную, незалежна ад яе вынікаў, і не прапускаюць гульняў улюбёнай каманды. Сабраць іх на адным сектары ў тым ліку і каб адмежавацца ад пастаронніх людзей на стадыёне (кузьмічы, п'яныя падлеткі і гэтак далей).
    2.3. Арганізоўваць выезды за нацыянальнай камандай як па розных гарадох Беларусі, гэтак і за мяжу.
    2.4. Спрыяць падвышэнню культуры заўзення ў Беларусі. Ствараць на стадыёне прыгожае яскравае шоў, фанацкі перфоманс і незабыўную атмасферу ў лепшых традыцыях еўрапейскіх фанатаў.
    2.5. Арганізоўваць супольны адпачынак удзельнікаў фан-клуба, розныя мерапрыемствы, якія непасрэда ці ўскосна тычацца футбола, і якія мусяць зрабіць больш цікавым жыццё ўдзельнікаў клуба.
    2.6. Спрыяць пашырэнню сяброўскіх адносін паміж удзельнікамі, а таксама паглыбляць адчуванне прыналежнасці іх да фан-клуба, як часткі аднаго цэлага, фарміраванню, прыняццю і падтрыманню ўнутрыклубнай карпаратыўнай культуры.

    3 ПАВОДЗІНЫ

    3.1. Кожны ўдзельнік клуба павінен ведать тэксты песен і зарадаў.
    3.2. Фан-клуб аб’ядноўвае балельшчыкаў розных футбольных клубаў. Таму забараняецца праяўляць непрыязнь па клубнай прыкмеце. Ніякай дыскрымінацыі. Фанаты любых клубаў маюць права выказваць свае думкі.
    3.3. Удзельнікам фан-клуба забараняецца агрэсіўна паводзіць сябе на стадыёне (вырываць сядушкі на стадыёне, правакаваць супрацоўнікаў праваахоўных органаў і фанатаў каманды-суперніка). далей).
    3.4. Удзельнікам фан-клуба забараняецца праяўляць ці распальваць расавую альбо нацыянальную варожасць (у тым ліку з дапамогай розных візуальных і гукавых сродкаў, напрыклад банэраў і зарадаў).
    3.5. Удзельнікам фан-клуба забараняецца з’яўляцца на стадыёне ці ў людных месцах ў нецвярозым стане, бо гэта можа пашкодзіць іміджу фан-клуба (гэты пункт дзейнічае, калі чалавек мае пры сабе клубную атрыбутыку, па якой можна вызначыць яго прыналежнасьць да фан-клуба).
    3.6. Удзельнікам фан-клуба забараняецца зневажаць іншых балельшчыкаў і гульцоў каманды-суперніка.
    3.7. Усе ўдзельнікі фан-клуба мусяць наведваць гульні нацыянальнай зборнай цэнтралізавана, гэта значыць разам з астатнімі ўдзельнікамі фан-клуба. Дамашнім сектарам фан-клуба з’яўляецца сектар №12.
    3.8. Удзельнікам фан-клуба забараняецца праяўляць і навязваць свае палітычныя погляды ў межах фан-клуба (а гэта значыць і на форуме).
    3.9. Удзельнікам фан-клуба забараняецца прыносіць і карыстацца на стадыёне дудкамі. Больш таго, ён павінен старацца прводзіць тлумачальную працу сярод іншых балельшчыкаў, каб спрыяць памяншэнню памераў гэтай ганебнай з’явы ў Беларусі.
    3.10. Кожны ўдзельнік фан-клуба павінен карыстацца клубнай атрыбутыкай, і па магчымасці не выкарыстоўваць іншую атрыбутыку. Гэта спрыяе падтрыманню карпаратыўнага духа, адзінасці ўдзельнікаў і проста добра выглядае звонку, што з’яўляецца добрай рэкламай.

    4 АТРЫБУТЫКА

    4.1. Фан-клуб мае сваю ўнікальную атрыбутыку: клубныя майкі і шалікі (розы).
    4.2. Клубную майку можа замовіць любы чалавек, які жадае хадзіць разам з намі на стадыён. Для тых хто незарэгістрараваны ў клубе, майка будзе каштавать даражэй на суму, якая вызначаецца каардынатарам фан-клуба.
    4.3. Розы вырабляюцца толькі для зарэгістрараваных удзельнікаў фан-клуба (у асобных выпадках - для набліжаных для фан-клуба людзей, таксама вызначаецца каардынатарам).

    Rambler's Top100 Каталог TUT.BY Rating All.BY

    ЧС 2010

    03 Верасня 2010 г,
    ЧЕ 2010 (кваліфікацыя)
    Парыж (ст. «Сэн-Дэні»)

    -

    Францыя


    Беларусь

    -

    -

    07 Верасня 2010 г,
    ЧЕ 2010 (кваліфікацыя)
    Мінск, (ст. «Дынама»)

    Беларусь


    Румынія

    -

    -

    Кваліфікацыя ЧЕ-2012.
    Група 6
    Каманда Г В Н П М А
    Беларусь 0
    0 0 0 0-0
    0
    Францыя0 0 0 00-0 0
    Румынія00 0 00-0 0
    Боснія і Герц. 0 0 0 0 0-0 0
    Люсембург 0 0 0 0 0-0 0
    Албанія 0 0 0 0 0-0 0
    Фота

    Форум
  • Франция-Беларусь(191)
  • Маладзёжка(155)
  • Гуляем у футбол разам(5223)
  • Віньшаваньні(1475)
  • For flood(3351)
  • Дела клубные.(3310)
  • Игроки национальных сборных(715)
  • Зборныя Беларусі(828)
  • Сусветныя навіны
    Copyright MyCorp © 2010