Беларусь – Сан-Марына – 6:0 - 16 Ноября 2007 - В-12 - фан-клуб Зборнай Беларусі па футболе
Субота, 19 Травень 2012, 18:13
Вы ўвайшлі як Падае мячы | Група "Госці" | RSS
Галоўная | Мой профіль | Выхад
Меню сайта
Падзелы навін
Зборнікі [196]
Нацыянальная зборная [212]
Жыццё В-12 [66]
Маладзёжка і меншыя [64]
Іншае [54]
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Лістапад 2007  »
ПанАўтСрЧвПтСбНдз
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Пошук
Сябры сайта

    NS-12 - Фан-клуб ФК Неман Фан-клуба ФК Витебск Неофициальный сайт ФК Динамо Минск Match.by - Прямые трансляции Шахта-Солигорск неофициальный сайт ФК ШахтёрF.C.O.B. Fans Moldova ULTRAS Сайт болельщиков ФК


  • Сайт заўзятараў ХК Дынама Мінск
    Наша кнопка:

    B-12. Фан-групоўка зборонай Беларусi па футболу

  • Статыстыка
    Rambler's Top100 Каталог TUT.BY Rating All.BY
     
    Галоўная » 2007 » Лістапад » 16 » Беларусь – Сан-Марына – 6:0
    Беларусь – Сан-Марына – 6:0
    22:57
    Моладзевая зборная Беларусі па футболе сёньня ў Віцебску правяла чарговы матч адборачнага цыклу да чэмпіянату Эўропы‑2009.
    Супернікамі былі аднагодкі з Сан‑Марына. Перад гульнёй каманды знаходзіліся на розных полюсах турнірнай табліцы 8‑й адборачнай групы. Беларусы, маючы 12 пунктаў, лідзіравалі ў ёй, а Сан‑Марына прайграла ўсе чатыры свае матчы. Зборныя ўжо сустракаліся ў пачатку лета на Апэнінах, і беларусы тады аказаліся мацней — 3:0.
    Сёньняшні матч цалкам адпавядаў турнірнаму становішчу каманд, ужо на перапынак зборныя сыходзілі пры ліку 4:0 на карысьць нашых хлопцаў. Галы забівалі Дзьмітры Камароўскі (двойчы), Міхаіл Афанасьеў і Леанід Ковель. У другім тайме беларусы супакоіліся і забілі толькі двойчы. Трапныя ўдары на рахунку Аляксея Кучука і Аляксандра Дзегцярова. Фінальны сьвісток эстонскага судзьдзі Каасіка зафіксаваў на лік 6:0.
    Турнірная табліца ў нашай групе выглядае наступным чынам: Беларусь — 15 пунктаў, Сэрбія — 10, Вугоршчына — 9 , Латвія — 4, Сан‑Марына — 0.
    Нашы хлопцы правялі на адзін матч болей - шэсьць - за супернікаў. Пасьлязаўтра латышы будуць прымаць вугорцаў. З групы ў плэй‑оф выходзяць дзьве першыя каманды.
    Каманда Юр’я Курненіна наступны матч правядзе 20 лістапада дома з сэрбамі, а скончыць адборачны цыкл налета 10 верасьня гасьцявой гульнёй з Латвіяй.
    Нагадаем, што заўтра адборачны матч да чэмпіянату Эўропы‑2008 у Тыране зь альбанцамі сыграе і нацыянальная зборная Беларусі. Матч ў запісе будзе трансьляваць тэлеканал ОНТ.

    Прымацаванні:
    Катэгорыя: Маладзёжка і меншыя |Праглядаў: 504 | Дадаў: YURIUS | Рэйтынг: 0.0/0 |
    Усяго каментароў: 0
    Галоўная
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Создать сайт бесплатно Fan-club B-12 © 2012