Create site free
АБ'ЯВА - 11 Января 2008 - В-12 - фан-клуб Зборнай Беларусі па футболе
Серада, 08 Люты 2012, 22:20
Вы ўвайшлі як Падае мячы | Група "Госці" | RSS
Галоўная | Мой профіль | Выхад
Меню сайта
Падзелы навін
Зборнікі [196]
Нацыянальная зборная [209]
Жыццё В-12 [66]
Маладзёжка і меншыя [64]
Іншае [54]
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Студзень 2008  »
ПанАўтСрЧвПтСбНдз
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Пошук
Сябры сайта

    NS-12 - Фан-клуб ФК Неман Фан-клуба ФК Витебск Неофициальный сайт ФК Динамо Минск Match.by - Прямые трансляции Шахта-Солигорск неофициальный сайт ФК ШахтёрF.C.O.B. Fans Moldova ULTRAS Сайт болельщиков ФК


  • Сайт заўзятараў ХК Дынама Мінск
    Наша кнопка:

    B-12. Фан-групоўка зборонай Беларусi па футболу

  • Статыстыка
    Rambler's Top100 Каталог TUT.BY Rating All.BY
     
    Галоўная » 2008 » Студзень » 11 » АБ'ЯВА
    АБ'ЯВА
    03:43
    ЗАРАЗ ВАЖНАЯ АБ'ЯВА НАКОНТ НАШАГА З ВАМІ РАЗВІЦЦЯ.

    Вось некаторыя мае рашэнні, якія. спадзяюся, дапамогуць нам у наступным годзе выйсьці на новы больш якасны ўзровень арганізацыі фан-клуба.

    1. Для таго, каб задзейнічаць у кіраўніцтве фан-клубам больш людзей, што дазволіць асабіста мне трохі разгрузіцца, а таксама мусіць павысіць эфектыўнасьць мэнэджэмнта і прыняцця рашэнняў, у фан-клубе ствараецца такая структура, як савет фан-клуба. Савет фан-клуба будзе выконваць ролю своеасаблівага парламента, каб важныя рашэнні прымаў не я адзін, а пэўная група людзей, такім чынам яны будуць больш легетыымнымі і абдуманымі. Арганізаваць больш-менш нармальнае шырокае галасаванне па важных пытаннях (а яшчэ і іх абмеркаваннем) сярод усіх удзельнікаў - справа тэхнічна амаль што немагчымая. Савет закрые гэты прабел і паскорыць працэс прыняцця важных рашэнняў. Такім чынам атрымаецца аператыўна вырашаць надзённыя праблемы, а таксама больш прадумана падыходзіць да працэсу планавання, выпрацоўкі агульнай стратэгіі развіцця.

    На сучасным этапе развіцця ў склад савета будуць уваходзіць, як прапанаваў Ігар,
    Ігар Б, Пачкуля, Тэлевіталь, Айс2, Sniper, Юрыус.

    Гэтыя людзі найлепшым чынам праявілі сябе на працягу апошняга году і сваёй актыўнасьцю, адказнасьцю і крэатыўнасьцю, а самае галоўнае - адданасьцю справе, заслужылі сталь сябрамі новага Савета.

    Але ўсе сябры савета, як і я, будзем з гэтага часу несьці адказнасьць за прынятыя рашэнні і, таксама, за іх выкананне. Адпаведна склад Савета можа мяняцца: калі хтосьці адчувае ў сабе сілы і магчымасьць значную частку часу і грошай траціць на нашу агульную справу і пацьвердзіць сваё жаданьне актыўнымі дзеяньнямі - ласкава запрашаем.

    На першай сустрэчы Света будзе распрацаваная (вельмі дэталёва) праграма нашых дзеяньняў на наступныя паўгады. Потым падрабязную праграму можна будзе прачытаць на сайце (пасьля сустрэчы).

    2. Я, як каардынатар фан-клуба, з улікам тых фінансавых цяжкасьцяў, якія былі ў мінулым годзе, і са спасылкай на інфляцыю павышаю памер абанентнай платы з лютага месяца да 5000 беларускіх рублёў. Гэта не такія вялікія грошы за месяц, і, думаю, знайсьці іх будзе не праблема, плацілі 3000 - будзем плаціць 5000. Асабіста я за гісторыю існаваньня фан-клуба патраціў даволі нямала сваіх грошай (асабліва напачатку разьвіцьця), але абанплату плачу рэгулярна. Чакаю таго самага і ад вас.

    У новым годзе я больш патрабавальна буду ўвогуле ставіцца да здачы грошай, каб у вас не назапашвалася запазычанасьць, зь якой потым у многіх узьнікаюць праблемы, бо гэта ўжо не 3 і не 5 тысяч. Не запускайце гэтую справу на самацёк.

    3. Пасьля таго, як будуць пакрытыя ўсе запазычанасьці за мінулы год, на сайце з'явіцца разьдзел (з абмежаваным доступам, толькі для ўдзельнікаў), дзе кожны здолее паглядзець, як у яго справы са здачай абанплаты. Там жа будуць прапісаныя і выдаткі, каб схемы выкарыстаня грошай сталі больш празрыстыя і вы маглі праверыць, ці не махлярствамі фінансавымі я займаюся))))

    4. Непрыемны для мяне пункт, але некаторыя людзі сваімі ўчынкамі вымушаюць ісьці на такія крокі. Размова пра Дэна. Я думаю, што ўсе ў курсе падзеяў, але караценька нагадаю сутнасьць. Летам былі сабраныя грошы з тых, хто жадаў зрабіць сабе клубныя майкі, у маю адсутнасьць (па 20000 з чалавека, 16 штук). Гэтым займаўся Дэн. Потым перманентна ўзьнікалі нейкія праблемы з іх вырабам, адпаведна справа зацягнулася. Пасьля прыблізна 3 месяцаў народ пачаў пытацца, калі ўсё ж такі будуць майкі. На што Дэн адказаў, што ўжо гатовыя. Але потым пачалася эпапея зтым, як забраць майкі ў Дэна. На працягу 2 месяцаў многія людзі неаднойчы спрабавалі іх забраць, адмыслова прыязджалі да яго дахаты, ехалі туды, дзе Дэну было зручна сустрэцца. Але заўсёды дзіўным чынам гэты таварыш, абсалютна напляваўшы на людзей, якія таксама маюць праблемы, але трацяць свой час на сустрэчы з Дэнам, хаця гэта быў ягоны абавязак: вырабіць і раздаць майкі, зьнікаў. Не адказваў на тэлефонныя званкі, не пісаў у нэце (хаця ўсе ведаюць, што ён там пастаянна, асабліва на форуме ПБ). І зьнік ён менавіта тады, калі ад яго пачалі патрабаваць майкі. Я ня буду дакладна апавядаць, што ды як было раней. Скажу адно: па ускосных і прамых доказах стала ясна, што маек у Дэна проста няма. На ўсе папярэджаньні ён адказваў чарговай хлусьнёй (па-дзіцячы надуманай), альбо ігнараваў іх. Такім чынам чалавек, які калісьці быў актыўным удзельнікамі фан-клуба, зганьбіў сваё добрае імя, фактычна стаў махляром і не жадае аддаваць ні майкі, ні грошы. Не пажадаў ён патлумачыь і прычыны такіх паводзінаў. Адсюль я раблю выснову: Дэн проста патраціў вашыя, паважаныя сябры, грошы на нейкія свае справы. Здаецца, няма сэнсу падаваць у суд за махлярства, альбо біць чалавеку морду. Няхай гэта застанецца на яго сумленьні. Я, як каардынатар, толькі хачу сказаць, што супрацоўнічаць з такім чалавекам далей немагчыма. Таму афіцыйна заяўляю: з сёньняшняга дня Дэнюнайтэд не з'яўляецца больш удзельнікам фан-клуба В-12, грошы, якія ён здаў на розу, пойдуць на пагашэньне часткі запазычанасьці, якую ён мае перад вамі, паважаныя сябры, але большую частку давядзецца гасіць за кошт сродкаў фан-клуба (калі ён выплаціць людзям назад грошы, дык сваю розу, вядома, атрымае). Больш таго, я проста па-чалавечы хачу папярэдзіць усіх ад вядзеньня любых справаў з ім, каб вам жа не было горш.

    Прымацаванні:
    Катэгорыя: Жыццё В-12 |Праглядаў: 562 | Дадаў: veles | Рэйтынг: 0.0/0 |
    Усяго каментароў: 5
    29 Студзень 2008
    5. Цветочкина (sVetiX) [Матэрыял]
    Разберитесь сначала в ситуации, господа вершители судеб!!!

    25 Студзень 2008
    4. Алексей (I----) [Матэрыял]
    хм...
    Последння активность indepenDENt на форуме "Беллиги" - 14.01.2008 01:48.
    Ссылка

    12 Студзень 2008
    3. Вадим Комаровский (VadimKa) [Матэрыял]
    я тоже хочу в совет cry

    11 Студзень 2008
    2. Poliak Andrei (veles) [Матэрыял]
    Ну, пра розу таксама варыянт. Ён жа больш не ўдзельнік лагічна.

    А раздзел пра фінансы будзе, але толькі для ўдзельнікаў, закрытая інфармацыя. Проста людзі насамрэч прасілі такі раздзельчык зрабіць, бо многім нязручна, што трэба мяне шукаць і пытацца. А ўвогуле, калі ўсе будуць своечасова здаваць - ня будзе патрэбы ў такім разьдзеле.

    Я думаю, што буду адзін-два разы на месяц прызначаць якое-небудзь месца для сустрэчы, куды ўсе, хто, дапусьцімі, на сустрэчы рэдка ходзіць, мог пад'ехаць на 5 хвілінаў і здаць мне грошы. Яшчэ прапаную здаваць на пару-тройку месяцаў наперад. Таксама зручней так будзе.


    11 Студзень 2008
    1. Игорь Б. (belarus12) [Матэрыял]
    Ну наконец-то толковые решения, без соплей.
    Насчёт прозрачности "финансовых потоков": давай не будем делать такой раздел на сайте, просто если у кого будут вопросы, пусть обратятся к тебе и ты им выдашь нужную информацию. А нужная информация: его его а/п и расходы фан-клуба.
    Про Дена: никакой нафиг ему розы, отдаст деньги за майки - получит назад деньги за розу.

    Галоўная
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Создать сайт бесплатно Fan-club B-12 © 2012