БФФ зацьвердзіла цэны на квіткі да гульні нацыянальных зборных Беларусі ды Турцыі. Матч адбудзецца на стадыёне Дынама 26 сакавіка. Яго пачатак запланаваны на 20-00. Убачыць футбол можна будзе за 3000, 5000, 6000, 7000, 8000, 10000, 15000, 20000, 30000 рублёў. Квіток на 12 сэктар будзе каштаваць арыенціровачна 15000 рублёў.