Па магчымасьці пастараюся рэгулярна выкладаць усе артыкулы пра Глеба (вядома, у перакладзе на родную мову) ад ангельскай прэсы, у прыватнасьці Skysports.com "Агент Аляксандра Глеба кажа, што Глеб лічыць зацікаўленнасьць з боку Рэала вельмі ўхвальнай. Мяркуецца, што Глеб усё ж пакіне Эмірэйтс сёлета, асабліва пасьля таго, як да барацьбы за яго подпіс у кантракце да Інтэра далучыўся яшчэ і Рэал. Беларускі паўабаронца пасьпяхова правёў 3 гады ў Лёнданскім клюбе, аднак гатовы да новых выпрабаваньняў на больш высокім узроўні, бо ў яго не атрымалася выйграць ніводнага значнага трафея за час, праведзены ў Англіі. Яго гульнявыя здольнасьці дазваляюць думаць, што Глеб без праблем увальецца ў склад любага клюба ў сьвеце. А прадстаўнік футбаліста Улі Ўэбэр лічыць, што Санцьяга Барнабэў будзе ідэальным месцам для беларуса, як праявіць свой талент. “Для любога футбаліста інтарэс з боку мадрыдзкага Рэала – вялікі гонар” – сказаў Уэбэр у інтэрвію гішпанскаму выданьню АС. Гэткая зацікаўленасьць з боку бязумоўна вялікага клюба з’яўляецца прызнаньнем таго, што Глеб шмат чаго зрабіў і дасягнуў на парацягу апошніх гадоў. " Крыніца - Skysports.com Такім чынам відавочна, што журналісты выданьня не сумняваюцца ў здольнасьці Глеба замацавацца ў складзе Рэала, а Інтэр, зважаючы на апошнія падзеі, выглядае ўжо не самым верагодным варыянтам. Напэўна, толькі пакуль што
Прымацаванні: |