Нямеччына-Беларусь. І тут нас проста парвала....)) - 28 Мая 2008 - В-12 - фан-клуб Зборнай Беларусі па футболе
Аўторак, 22 Травень 2012, 02:05
Вы ўвайшлі як Падае мячы | Група "Госці" | RSS
Галоўная | Мой профіль | Выхад
Меню сайта
Падзелы навін
Зборнікі [196]
Нацыянальная зборная [212]
Жыццё В-12 [66]
Маладзёжка і меншыя [64]
Іншае [54]
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Травень 2008  »
ПанАўтСрЧвПтСбНдз
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Пошук
Сябры сайта

    NS-12 - Фан-клуб ФК Неман Фан-клуба ФК Витебск Неофициальный сайт ФК Динамо Минск Match.by - Прямые трансляции Шахта-Солигорск неофициальный сайт ФК ШахтёрF.C.O.B. Fans Moldova ULTRAS Сайт болельщиков ФК


  • Сайт заўзятараў ХК Дынама Мінск
    Наша кнопка:

    B-12. Фан-групоўка зборонай Беларусi па футболу

  • Статыстыка
    Rambler's Top100 Каталог TUT.BY Rating All.BY
     
    Галоўная » 2008 » Травень » 28 » Нямеччына-Беларусь. І тут нас проста парвала....))
    Нямеччына-Беларусь. І тут нас проста парвала....))
    21:21
    З прычыны неверагоднай загружанасьці штатнага жарналюгі на вучобе))) паспрабую караценька асьвятліць мерапрыемства, якое прынесла нам такую вялізную колькасьць эмоцыяў, вядома, станоўчых.

    Незвычайны па беларускіх мерках характар сустрэчы выклікаў падвоены інтарэс, а лёгкі мандраж дзесьці глыбока ў душы адчуваўся яшчэ зранку. Пікантнасьці ва ўсю гэтую мітусьню вакол матча дадалі яшчэ і нашы непаважаня тэвэшнікі (думаю, не аднойчы пашкадавалі яны аб сваім рашэньні ў працэсе прагляду гульні), якія вырашылі, што родная каманда запатрабаваных за трансьляцыю грошай не каштуе (дужа цікава даведацца памер той сумы). Сытуацыя да болю нагадвала восеньскі ляпсус з паказам албанскай гульні (якая таксама сталася надзвычай цікавай і відовішчнай). Адным словам, да такога стаўленьня да нас з боку айчыннага ТВ усе даўно звыкліся, а таму нас чакала утульная “Вясёлка”, дзе ў выдатнай кампаніі ўсё ж можна было без маразматычных камэнтароў ацечаствяных камэнтатараў і пад халоднае піва камфортна паназіраць за падзеямі на полі.

    Першапачаткова усе сустракаліся на выхадзе з мэтро Плошчы Перамогі, і толькі потым клубныя Сусаніны правялі нас сьцяжынамі парка Горкага ў кафэ, дзе большая палова прысутных (і я ў тым ліку) ніколі не бывала.
    Адразу выявіліся пэўныя накладкі: з той прычыны, што ня ўсе своечасова папярэдзілі мяне пра жаданьне наведаць той спорт-бар, не хапіла 6 месцаў. Худа-бедна разьмясьціўшыся, пачалі прагляд. Яшчэ не пасьпелі некаторыя адстаяць чаргу за півам, як немцы павялі. Настрой не тое, каб вельмі сапсаваўся (бо склад зборнай неаптымальны, ды і ў гульні з грандамі цяжка чакаць станоўчага выніку), але з’явіліся думкі, што матч пройдзе ў адну калітку. Хуткі другі нямекі гол толькі ўмацаваў такую ўпэўненасьць. Але далейшы ход падзеяў ды й сама гульня нашай каманды пасеяла зерні аптымізму, а засьпяваныя клубныя песьні ўвогуле стваралі выдатную атмасфэру. Немцы падселі, нашы атакавалі. Мы перядычна сьпявалі і чакалі выніковых атак. І яны прыйшлі. Спачатку Кульчы адрэзаў палову нямецкай каманды са сваёй паловы поля, і Булыг забіў працоўны гол. Шчыра кажучы, эмоцыі выйшлі не выбухам, як хацелася, а трохі змазана. Справа ў тым, што ўсе гатовыя былі выбухнуць радасьцю, але Леман зрэагаваў на ўдар, і дозгачаканая хваля неяк трохі захлынулася, і толькі праз сэкунду зноў накаціла, калі мяч усё ж апынуўся у сетцы. А потым, праз пэўны дзесятак-два хвілінаў нас проста парвала. Удар быў наколькі нечаканы, настолькі і неверагодны, у тым ліку і па той моцы пачуцьцяў, якія накацілі пасьля голу. Прычым гарлаць песьні і зарады пачалі ўжо ня толькі фан-клубаўцы, але і большасьць прысутных у бары.
    Потым быў фінальны сьвісток, традыцыйнае Ла-ла-ла пасьля гульні і скокі на верандзе кафэ. Адалей ўсе ў выдатным настроі рушылі хто дахаты, хто адзначыць хоць і не перамогу, але знакавую нічыю. Папярэдне зрабіўшы колькі фотак.

    Прымацаванні:
    Катэгорыя: Жыццё В-12 |Праглядаў: 520 | Дадаў: veles | Рэйтынг: 5.0/1 |
    Усяго каментароў: 0
    Галоўная
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Создать сайт бесплатно Fan-club B-12 © 2012