У Кішынёве і іншых гарадах краіны стартаваў традыцыйны міжнародны турнір «Кубак малдаўскай федэрацыі футбола» сярод юнакоў 1992 года нараджэння (U-17).
У спаборніцтвах прымаюць удзел 6 зборных, расфармаваных на дзве тройкі. Апроч матчаў у сваёй групе, кожная каманда згуляе з адным супернікам з іншай групы.
Беларусы патрапілі ў трыа «B» і ўчора ў сваім першым паядынку яны сустракаліся з азербайджанцамі. Дуэль пераможца невыявіла — 0:0. Сёння наша дружына паспрачаецца — з румынамі, а 20 чэрвеня— з другой камандай гаспадароў. На 21.06 прызначаныя гульні за 1, 3, і 5месцы.