Create site free
Беларусь — Аргентына 0:0 - 21 Августа 2008 - В-12 - фан-клуб Зборнай Беларусі па футболе
Серада, 08 Люты 2012, 22:23
Вы ўвайшлі як Падае мячы | Група "Госці" | RSS
Галоўная | Мой профіль | Выхад
Меню сайта
Падзелы навін
Зборнікі [196]
Нацыянальная зборная [209]
Жыццё В-12 [66]
Маладзёжка і меншыя [64]
Іншае [54]
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Жнівень 2008  »
ПанАўтСрЧвПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Пошук
Сябры сайта

    NS-12 - Фан-клуб ФК Неман Фан-клуба ФК Витебск Неофициальный сайт ФК Динамо Минск Match.by - Прямые трансляции Шахта-Солигорск неофициальный сайт ФК ШахтёрF.C.O.B. Fans Moldova ULTRAS Сайт болельщиков ФК


  • Сайт заўзятараў ХК Дынама Мінск
    Наша кнопка:

    B-12. Фан-групоўка зборонай Беларусi па футболу

  • Статыстыка
    Rambler's Top100 Каталог TUT.BY Rating All.BY
     
    Галоўная » 2008 » Жнівень » 21 » Беларусь — Аргентына 0:0
    Беларусь — Аргентына 0:0
    13:27
    Як шмат мы ўсё ж патрабуем ад нашай нацыянальнай зборнай па футболе. Здаецца, што зусім нядаўна яшчэ абдымаліся пасьля шэрай нічыі з датчанамі, а сёньня незадаволеныя такім самым лікам з зорнымі аргентынцамі.

    Паўднёваамэрыканцы прыехалі ў Менск амаль у наймацнейшым складзе. Прозьвішчы Тэвеса ці Дзанэці прымушаюць біцца хутчэй сэрцы мільёнаў фанатаў ва ўсім сьвеце. На матчы прысутнічаў партугальскі трэнэр «Інтэра» Жозэ Муўрынью, за аргентынцаў выступаюць пяцёра ягоных падначаленых.

    Перад гульнёй ля цэнтральных сэктараў стадыёну прагульваўся міністар унутраных справаў Уладзімер Навумаў. Калі каманды пачалі разьмінку, то Навумаў глядзеў за ўсім праз агароджу. Мабыць, не прайшоў мэталадэтэктар, жартавалі заяўзятары. Нягледзячы на ўсе меры бясьпекі, заўзятары, што сядзелі перад мной усё адно змаглі пранесьці пляшку каньяку. А вось за паленьне на стадыёне амапаўцы каралі досыць строга. Раней да гэтага ставіліся больш паблажліва.

    Поўнага стадыёну таксама не было. Дзе‑нідзе на трыбунах былі вялікі пусткі. Дарэчы, квіткі зрабілі ня самымі таннымі па беларускіх мерках — ад 10 да 50 тысяч, а вось крэслы памыць не змаглі.

    Гульня ў першым тайме адкрыта навявала сум. Каманды змагаліся недзе ў цэнтры поля, амаль не пагражаючы варотам адзін аднаго. Толькі на самым канцы першай саракапяціхвілінкі зборныя разварушыліся. Асабліва гэта было заўважна па гасьцях. Спачатку Юры Жаўноў тытанічнымі намаганьнямі ліквідаваў пагрозу пасьля забойнага ўдару Тэвэса.

    А яшчэ праз хвіліну нават Юры быў бясьсільны нешта зрабіць, калі Дэніс расстрэльваў нашу брамы — цудам мяч трапіў у папярэчыну.

    Адзіны рэальны шанец у беларусаў быў у пачатку першага тайму, калі Булыга не перахітрыў Карыса.

    Гэта ўжо чацьвёртая нічыя запар каманды Бэрнда Штанге. Наступны матч ужо не таварыскі. 6 верасьня ў Львове з украінцамі стартуем у адборачным турніры да чэмпіянату сьвету.

    Прымацаванні:
    Катэгорыя: Нацыянальная зборная |Праглядаў: 473 | Дадаў: YURIUS | Рэйтынг: 0.0/0 |
    Усяго каментароў: 0
    Галоўная
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Создать сайт бесплатно Fan-club B-12 © 2012