Create site free
Украіна-Беларусь. Першы выезд фан-клуба (+ фота) - 8 Сентября 2008 - В-12 - фан-клуб Зборнай Беларусі па футболе
Серада, 08 Люты 2012, 22:23
Вы ўвайшлі як Падае мячы | Група "Госці" | RSS
Галоўная | Мой профіль | Выхад
Меню сайта
Падзелы навін
Зборнікі [196]
Нацыянальная зборная [209]
Жыццё В-12 [66]
Маладзёжка і меншыя [64]
Іншае [54]
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Верасень 2008  »
ПанАўтСрЧвПтСбНдз
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Пошук
Сябры сайта

    NS-12 - Фан-клуб ФК Неман Фан-клуба ФК Витебск Неофициальный сайт ФК Динамо Минск Match.by - Прямые трансляции Шахта-Солигорск неофициальный сайт ФК ШахтёрF.C.O.B. Fans Moldova ULTRAS Сайт болельщиков ФК


  • Сайт заўзятараў ХК Дынама Мінск
    Наша кнопка:

    B-12. Фан-групоўка зборонай Беларусi па футболу

  • Статыстыка
    Rambler's Top100 Каталог TUT.BY Rating All.BY
     
    Галоўная » 2008 » Верасень » 8 » Украіна-Беларусь. Першы выезд фан-клуба (+ фота)
    Украіна-Беларусь. Першы выезд фан-клуба (+ фота)
    11:59
    Эмоцый шмат. Эмоцыя вельмі яркія. І вельмі палярныя. На тое ёсьць (былі) адпаведныя прычыны.

    Для мяне, як і для астатніх удзельнікаў фан-клуба, выезд быў першым у жыцьці. І, напэўна, Україна ўсё ж не самае лепшае месца для пачатку выяздной кар’еры, але што атрымалася – то атрымалася. Аб усім па парадку, пастараюся ў храналагічным.

    1.Фініта ля калона. Ідэя паехаць адной калонай сядзела ў галовах шматлікіх выезьдзюкоў даўно. Але рэчаіснасьць расставіла кропкі над і вельмі хутка і празаічна. Розныя накладкі перваважна арганізацыйнага характару перашкодзілі скаардынаваць усе беларускія транспартныя сродкі, у выніку ехалі ўсе па-асобку. (хаця і сустракаліся пэрыядычна на шашы, абганяючы адно аднаго).

    2.Пробка. Пачатак паездкі выдаўся не самым аптымістычным. Праз 20-30 хвілін пасьля выезду зь Менску трапілі ў даволі вялізную (прабылі ў ёй каля 1,5 гадзінаў, па прыблізных ацэнках даўжыня склала каля 30 кіламэтраў) пробку. Спрычыніўся да яе рамонт дарогі (у пятніцу ў 10 гадзінаў вечара нашы стаханаўцы працягвалі выконваць нейкая толькі ім вядомыя апэрацыі з палатном дарогі). Кавалак шашы да Баранавічаў увогуле нагадвае зараз будоўлю стагодзьдзя, бо ідзе маштабны капітальны рамонт палатна. Вельмі радасна і прыемна, што пакрыцьцё знакамітай магістралі будзе мець выдатны стан і выгляд. Але нас больш турбавала тое, што адразу ад пачатку паездкі графік зрушыўся ў бок спазьненьня адразу на 1,5 гадзіны. Але больш за астатніх узьненавідзілі той рамонт групка таварышаў у канцы аўтобуса (па этычных матывах не будзем выкрываць іх імёны)))))), якія проста прагнулі схадзіць у туалет. Стаць на ўзбочыну ў пробцы значыла б прыдбаць праблему вяртаньня на шашу ў шчыльным патоку транспарту.

    3.30 баксаў. Менавіта ў такую суму ацанілі нашы кіроўцы хуткі, пасьпяховы і безгемароны праход украінскай мяжы. Але спачатку была мяжа беларуская. Не сказаць, каб транспарту ў 2 гадзіны ночы (прыблізна ў гэты час даехалі да пункта пераходу празь мяжу) было зашмат, але марынавалі нас там доўга. Але забясплатна. Украінцы, якім руку загадзя пазалацілі, пратрымалі аўтобус прыблізна столькі ж, як і беларускія мытнікі. Застаецца толькі здагадвацца, колькі б часу мы прастаялі на украінскай мытні, кал б не заплацілі тую “мзду”.

    4.Україна вітае турыстаў. Беларускіх тырустаў у нашых асобах яна сустрэла разьбітымі (у некаторых месцах амаль ушчэнт) дарогамі і вельмі прыгожай на фоне шчыльнага ранішняга туману сельскай мясцовасьцю і проста дзікай прыродай. Пад гэтыя краявіды пераважная большасьць фан-клубаўцаў нарэшце захрапелі на сваіх месцах. А да гэтага моманту нашыя дзяўчыны ўсю ноч марна спрабавалі супакоіць народ, які віраваў футбольнымі песьнямі, падмацаваны агульным бадзёрым настроем, перадфутбольным мандражом і алкагольнымі напоямі (ведалі, што едуць з кучай мужыкоў, якія будуць балаганіць і квасіць усю паездку. Адкуль прэтэнзіі?))))). Прачнуцца ўсім давялося адносна хутка – праз некалькі гадзін заехалі ў Луцк. Тут бы выходзіць на фінішную прамую – дарогу Луцк-Львоў. Але нашы кіроўцы “малайцы” – не ведаючы ні кроплі гораду, не паклапаціліся пра карту. У выніку давялося пакатацца па задворках Луцка, пакуль, з дапамогай тамтэйшых жыхароў, не знайшлі патрэбны шлях.

    5.Фінішная прамая. Мала чым адрозьнівалася ад рэшты паездкі, але адзін пункт варта прыгадаць. Пад самым нгорадам зрабілі прыпынак і калектышна, стаханаўскімі тэмпамі, дарыхтавалі рэшту ў 70-80 сьцягоў. Як высьветлілася пазьней – нажаль, дарма.

    6.Прыбыцьцё. Замест запланаваных гадзін 7-8 раніцы заехалі ў Львоў толькі а 12 гадзіне. І гэта істотна мяняла нашы планы. Паставіўшы аўтобус на нейкай глухаватай вуліцы, трох (Велес, Юрыус, Ігар Б) чалавек выправілі на стадыён для разведкі сытуацыі. Зь першай спробы вырашыць пытаньне з праносам элементаў перфоманса не атрымалася – банальна не знайшлі нікога з адміністрацыі. Давялося вярнуцца да аўтобуса, дзе сябры асабліва бяз нас не сумавалі – мясцовае піва ды гарэлка ўжо ліліся бальсамам на стомленыя душы беларускіх вандроўнікаў. Заплаціўшы за стаянку, усіх выправілі ў цэнтр горада, а тыя ж тры чалавекі +Карлік паехалі на машыне з усімі манаткамі ізноў на стадыё. Пра тую машыну і паездку размова асобная.

    7.“Лада – то, что надо”. З дапамогай вартаўнікоў стаянкі, дзе пакінулі аўтобус, вызванілі нейкага іх знаёмца, які пагадзіўся “дапамагчы брацкім беларускім фанатам давезьці атрыбутыку да стадыёна за сімвалічныя 50 грыўняў”. Сума, трэба прызнаць, адэкватная. У цану, ўваходзіла таксама абяцаньне вартаўніка заўзець за зборную Беларусі. Ехаць давялося на Жыгулях (здаецца, універсал 9 мадэлі). І калі Юрыус сеў камфортна на пярэдняе сядзеньне (Юрасёвы габарыты зрабілі яго кандыдатам нумар адзін на гэтае месца), дык мне, Ігару і Карліку давялося сядзець скруціўшыся ў тры пагібелі на нашых сьцягах фактычна ў багажніку машыны.

    8.Тралейбус і ня толькі. Выгрузіўшы нашу амуніцыю, селі на трал і паехалі ў цэнтр шукаць нашых. Не даехалі. На паўдарогі ў тралейбуса, даволі старога і гнілога на выгляд, АДЛАМАЛАСЯ палова рога. Рэшту шляху дабілі пешшу. Знайшлі нашых, трохі пафоткаліся ў цэнтры горада, атрымалі асалоду ад выгляду гарадзкой архітэктуры, падхарчаваліся ўрэшце рэшт. Адным словам, прыемна бавілі наш вольны перадфутбольны час. Між тым, даходзілі розныя кепскія і даволі супярэчлівыя зьвесткі ад беларускіх хуліганаў і проста фанатаў. Даводзілася паводзіцца асьцярожна.

    9.Кароль Даніла. Даніла, здаецца, усё ж не кароль, а князь (хаця рамкі гэткіх паняцьцяў у тыя часы досыць размытыя). І да гэтай гісторыі ён ніякім бокам у прынцыпе не датычыцца. Проста каля помніка менавіта гэтаму гістарычнаму дзеячу Украіны мы вырашылі спыніцца пасьля прагулкі па цэнтры горада. Вялізнае летняе кафэ з смачным півам гэтаму вельмі спрыяла. Гутарылі, фоткаліся, нават браталіся з украінцамі, пілі піва і збіраліся выдвігацца на стадыён. Піва асабіста мне чамусьці не пайшло, і я толькі адкаркаваў і пачынаў піць пакет соку. Раптам пачуўся ці то свіст, ці то нейкі гук. Перад вачамі пад навес акупаванага намі кафэ заляцела і ўпала дымавая шашка. Адразу ж з невялічкай вуліцы пачала насоўвацца кампанія яўна неадэкватных украінцаў. Шашку хутка загасілі, а мы (дзякуй Богу, ніхто не пабег, хаця, паводле слоў некаторых удзельнікаў, спробы ўцёкаў былі) перагрупаваліся, і пачалі чакаць атакі. Але бойцы не дазволілі адбыцца міліцыянты, якія увесь час круціліся паблізу ды ў колькасьці прыблізна 10 чалавек зрабілі ланцуг і не пусьцілі тое быдла, што нас атакавала, да нашага гурта. Тады паляцелі бутэлькі, здаецца, штукi 4. Галовы ва ўсіх засталіся цэлыя. Пасьля ж таго, як украінцы напрамую запыталіся, ці мы хуліганы, ці проста заўзятары, большая частка іх фактычна выбачылася (проста палічылі нас хуліганамі, а калі атрымалі адказ, што мы проста балелы – выправіліся па сваіх справах) і разыйшлася, а засталася толькі купка быдлячых неадэкватаў. З нашага боку не было ніякага адказу. Па-першае, напэўна ніхто з нас з такой сытуацыяй раней не сутыкаўся, таму першыя моманты быў маленькі шок у кожнага з нас. Па-другое, калі нарэшце сарыентаваліся ў сытуацыі, стала відавочна, што нас больш, але атакаваць у адказ было няварта, бо ніхто не хацеў патрапіць у тамэйшы адстойнік і прапусьціць матч ці ўвогуле атрымаць адміністрацыйны арышт. Ды й не за тым прыехалi. Таму проста стаялі напагатове і чакалі магчымай бойкі, але падсьвядома і сьвядома чакалі, пакуль усё сьціхне, што неўзабаве і адбылося. Праз колькі хвілінаў міліцыя падагнала аўтобус і завезла нас на стадыён. Апісаныя падзеі прывёў выключна з свайго пункта гледжаньня, і розным удзельнікам яны маглі запомніцца ў іншым ракурсе ці зь іншымі дэталямі. У любым выпадку, усе засталіся жывыя-здаровыя, і то добра.

    10.Україна. На гэтым стадыёне на выдзелілі 2 сектар. Гэта 700 месцаў. І як усё ж было прыемна, што іх НЕ хапіла. Нашы людзі бралі квіткі і на цэнтральныя сектары, на маіх вачах міліцыя некаторы час не хацела пускаць нашых людзей у наш жа сектар толькі таму, што нейкая дурніца на касах прадала ім квіткі на УКРАІНСКІ ФАН-СЕКТАР. Потым і яны дапялі, чым гэта можа скончыцца. У выніку сектар быў забіты пад завязку. Раптам і дзесьці у глыюыні душы чакана ўзьніклі праблемы са сьцягамі – дрэўкі зарабанілі. Давялося адмовіцца ад першага ў гісторыі выездных матчаў зборнай перфоманса. Хаця і не зусім. У першым тайме былі разьвернутыя палатно са Штанге “На Лімпапо” ды расьцяг, падрыхтаваны брэсцкімі ультрас “Толькі Беларусь, Толькі перамога”. Зараджаць стараліся максымальна простыя рэчы, і атрымлівалася даволі някепска. Канешне, магу памыляцца, але мне здалося, што мы не нашмат саступілі украінскаму фан-сектару (якіх налічвалася 2 штукі супраць нашага аднаго). Магу памыляцца….Асабіста мяне парвала пад зарады “Мілеўскі-пёс” і “Вперед”. Пёс павінен быў адчуць нашу “любоў”, а Вперед гучала моцна, рэзка і ўпэўнена. Шыза атрымалася даволі някепскага ўзроўню. Думалі, што будзе горш.

    11.Ад’езд дахаты. Я і Госса разам з гаёвымі паехалі забраць наш аўтобус. Пакуль ехалі назад, нашы пасьпелі на колькі сотняў мэтраў адысьці ад стадыёна, хаця менты абяцалі трымаць нашых на сектары каля гадзіны і не выпускаць. Давялося празваньваць Тэлевіталю і вяртаць усіх назад. Пагрузіліся, сталі ў эскорт з інымі беларускімі аўтобуамі і паехалі. Эскарціравалі нас межы горада і потым яшчэ кіламетраў 10. На тым нашы кантакты з праваахоўнымі органамі і скончыліся. (магчыма, гэта таму, што мы іншаземцы, але іхная міліцыя, асабліва ў параўнаньні з нашай – проста верх інэтлігентнасьці, выхаванасьці і проста добрага стаўленьня жа людзей. Каб і ў нас так было. Эх……).

    12.Вяртаньне на Радзіму. Аднаму хлопцу з аўобуса давялося яго адкласьці. Гуляньні па Львову прайшлі, відаць, так пасьпяхова, што ён недзе згубіў свій пашпарт. Нашы кіроўцы адпаведна графіка не маглі чакаць, пакуль той хлапчына вырашыць свае пытаньні і банальна паехалі далей безь яго (той застаўся удвох – зь сябрам). Да канца ня ведаю, як гэта ўсё адбывалася і чым скончылася, бо быў амаль у непрытомным сонным стане, дык што памятаю ўсё даволі цьмяна. Хто ведае больш – прасьвяціце людзей і мяне таксама.

    Справаздача не прэтэндуе на стоадсоткавую аб’ектыўнасьць і інфарматыўнасьць у асьвятленьні падзеяў, што адбываліся падчас выезду. Тым ня менш, спадзяюся, цікава будзе пачытаць мае нататкі , асабліва тым, хто сам на Украіну не патрапіў.

    Для сябе хацеў бы выдзяліць наступныя станоўчыя і адмошныя моманты.
    Станоўчыя: усё ж сам выезд – новыя класныя эмоцыі, афігенная кампанія, фішка з кулебякамі, неверагодна прыгожы горад, ветлiвыя і добразычлівыя львавяне (у нас з украінцамі ўсё выдатна-шакаладна, як высьветлiлася, а тое што некаторыя гi
    стэрычна крычаць пра нацыяналiстау - нас гэта не датыцыцца. Хай яны самі разьбіраюцца, гэта не нашы праблемы, а праблемы паміж рускімі і украінцамі), самы масавы пакуль што беларускі сэктар на выезьдзе, міліцыя,украінскае піва.

    Адмоўныя: усё ж не спадабаліся мне нашы кіроўцы, асабліва таварыш Дзіма. Львоўскае (па некаторых верагодна слушных зьвестках – кіева-дняпроўскае) быдла, стадыённая інфраструктура (хоць стадыён і адрамантаваны, але вакол арэны – жах ды і толькі), забарона на дрэўкі, зборная незаслужана прайграла.


    Крочым поплеч, рушым годна...


    Вяселле


    Хто ж пераможа ... ???


    "Пока мы едины - мы не победимы" (с)


    На Лімпапо!


    Сектар - наш, чакаем перамогі!


    Толькі Беларусь! Толькі перамога!


    Прасцітутка Мілеўскі і п*дарас суддзя


    Сектар бітком!


    Толькі перамога!


    "Зажги ночь!" (с)


    Дзякуй!

    Фота: ultras.org.ua, БелаПАН, ekibaztus, dranik80, ua-football.com

    Прымацаванні:
    Катэгорыя: Жыццё В-12 |Праглядаў: 908 | Дадаў: veles | Рэйтынг: 5.0/4 |
    Усяго каментароў: 10
    11 Верасень 2008
    10. Антон () [Матэрыял]
    Ребята молодцы. Матч был классный !!! Победа незаслужена !!! :-( Я прямиком из Ташкента приезжал за 5000 км. 2 сектор, дружно : Милевский ПЁС.

    08 Верасень 2008
    9. Павел (WatsOn) [Матэрыял]
    Ну как писал Ультрас украины - все стычки и махачи во львове остались за Хохлами))))) А Отчет - великолепный, как и сам выезд.. всем спасибо))))

    08 Верасень 2008
    8. Аляксей (I----) [Матэрыял]
    Bate Fan, инфы от нас точно не услышишь. Про организованные махачи спрашивай на соответствующих гестах.

    08 Верасень 2008
    7. Bate Fan () [Матэрыял]
    Prochel na football.by chto bil machach 150 na 150 primerno. Kto kogo otpizdil skazhite. Esli mozhno vidoe ili fotki vilozhte. Zaranie Blagodaren.

    08 Верасень 2008
    6. Аляксей (I----) [Матэрыял]
    Андрей, скоро будут фотки...
    Спасибо за классный отчёт на родном языке!!!

    08 Верасень 2008
    5. Сергей (NILE) [Матэрыял]
    На паўдарогі ў тралейбуса, даволі старога і гнілога на выгляд, АДЛАМАЛАСЯ палова рога biggrin biggrin biggrin
    Долго не мог успокоиться ))))))))))

    08 Верасень 2008
    11.Ад’езд дахаты. Я і Госса разам з гаёвымі паехалі з гаёвымі забраць наш аўтобус.

    Выправіў памылку))


    08 Верасень 2008
    3. Николай (nikolay-2008) [Матэрыял]
    Суперский отчет!!!

    08 Верасень 2008
    2. Poliak Andrei (veles) [Матэрыял]
    народ, у каго ёсьць магчымасьць, фотками б разбавиць справаздачу

    08 Верасень 2008
    1. Дзьмітры Бусел (stork) [Матэрыял]
    йоў. было класна smile

    Галоўная
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Создать сайт бесплатно Fan-club B-12 © 2012