Рэвалюцыя на тайм (+ photo, video) - 17 Октября 2008 - В-12 - фан-клуб Зборнай Беларусі па футболе
Аўторак, 22 Травень 2012, 02:21
Вы ўвайшлі як Падае мячы | Група "Госці" | RSS
Галоўная | Мой профіль | Выхад
Меню сайта
Падзелы навін
Зборнікі [196]
Нацыянальная зборная [212]
Жыццё В-12 [66]
Маладзёжка і меншыя [64]
Іншае [54]
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Кастрычнік 2008  »
ПанАўтСрЧвПтСбНдз
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Пошук
Сябры сайта

    NS-12 - Фан-клуб ФК Неман Фан-клуба ФК Витебск Неофициальный сайт ФК Динамо Минск Match.by - Прямые трансляции Шахта-Солигорск неофициальный сайт ФК ШахтёрF.C.O.B. Fans Moldova ULTRAS Сайт болельщиков ФК


  • Сайт заўзятараў ХК Дынама Мінск
    Наша кнопка:

    B-12. Фан-групоўка зборонай Беларусi па футболу

  • Статыстыка
    Rambler's Top100 Каталог TUT.BY Rating All.BY
     
    Галоўная » 2008 » Кастрычнік » 17 » Рэвалюцыя на тайм (+ photo, video)
    Рэвалюцыя на тайм (+ photo, video)
    00:11
    На апошнім матчы з Ангельшчынай адбылася знакавая для фанатаў каманды падзея: упершыню быў арганізаваны фан-сэктар. Праіснаваў ён акурат да другога гола ў нашу браму. Вось так празаічна.

    Падрыхтоўка да матча вялася ў вельмі інтэнсіўным парадку. І на працягу пераважна апошніх некалькіх дзён. Як заўсёды, так доўга раскачваліся, што потым народу даводзілася хранічна не дасыпаць, прагульваць пары, браць адгулы. Адным словам. Была рызыка таго, што тупа не пасьпеем зрабіць. Не спрыяла вырашэньню задачаў і надвор’е. Але скажам дзякуй тым людзям, дзякуючы якім перфоманс усё ж атрымаўся: Ігар Б, Yurius, Watson, Nikolay-2008, Infinity, VadimKa, Про100жэня, Against, Stork, Ramzes, нават мой сябра-беларус з Летувы Макс (прабачце, калі каго забыў).
    Палатно малявалі на працягу некалькіх дзён, з перапынкамі на дождж, у некалькі этапаў. Такая маштабная праца была для нас новым досьведам, таму баяліся накасячыць. Але атрымалася, дзякуй усім, хто працаваў, нармальна. Двуручнікі намалявалі таксама акурат к дню матча.

    У сераду першапачатковай задачай было ўзгадніць з міліцыяй перфоманс. Нажаль, не абышлося без праблемаў. Як не ўгаворвалі прадстаўнікоў міліцыі Ігар Б і адказны чалавек з БФФ, трубкі для двуручнікаў праносіць забаранілі. Для нас такі паварот падзеяў быў нечаканы і трохі дзіўны. Бо чакалі, што замінка можа ўзьнікнуць як-раз такі з палатном, але не з двуручнікамі. Давялося зьмірыцца з лёсам. Але ненадоўга. Адразу пасьля абеду патэлефанаваў гендырэктар БФФ Дмітраніца Леанід Фёдаравіч. Хачу ад сябе і фан-клуба падзякваць гэтаму чалавеку. Пакуль ён адзін падвышае ў нашых фанацкіх вачах рэйтынг/імідж айчыннай федэрацыі. Нейкім чынам (відаць, дзякуючы старым знаёмствам) ён здолеў аформіць нам пранос трубак на стадыён.

    Да прыезду на Дынама адразу пасьля працоўнага дня мне давялося сутаргава займацца тэкстамі. Прынтэр працаваў зусім не так хутка, як мне здавалася раней. Я адназначна не пасьпяваў на месца сустрэчы, дзе нас павінны былі сустрэць прадстаўнікі міліцыі, каб правесьці з двуручнікамі. У выніку ў самы апошні момант на месца сустрэчы я пасьпеў. Шкада толькі, што надрукаваныя тэксты (а рабіў тэксты я не адзін, і было іх больш за тысячу) не прапусьцілі міліцыянты. Маразм мацнее. Лепш бы дудкі не пускалі.

    Праз першы кардон прайшлі без праблемаў. А вось на ўваходзе ў сектар яны, родныя, зноў пачаліся. Загаду прапускаць тамтэйшай міліцыі не паступала. На лагічнае пытаньне: як мы тады зь імі на тэрыторыю стадыёна патрапілі?, адказу не пасьледавала. Ды й быць не магло. Чарговыя 10 хвілінаў пайшлі на атрыманьне загаду. Загад паступіў.
    Што прыгадваць далей? Стандартныя і ўжо звычныя моманты: афармленьне сэктара, растаноўка людзей, апошнія загады, што ды калі рабіць. Усё неяк мітусьліва і ліхаманкава. Але па-іншаму звычайна і не атрымліваецца. Нармальны працоўны працэс.

    І вось нарэшце шоў пачалося. Каманды на полі. Ангельцы выканалі гімн класычна для сябе: моцна, гучна, сынхронна, ад душы. Майстар-клас атрымаўся, што й казаць…Але на дзіва для мяне, нашы прасьпявалі (магу адказваць толькі за наш сэктар) гімн у адказ вельмі і вельмі няблага. Здаецца, упершыню (выратаваў больш хуткі рытм выкананьня. У адрозьненьне ад звычайнага заўпакойнага рытму, што быў раней).
    І вось пачалася адна з самых цікавых для нас, як арганізатараў, частак: палатно палезла ўверх. Выглядала надзіва эфектна і класна. Нумар атрымаўся на ўсе 100 адсоткаў.
    Потым пачалі зараджаць. Наш старэнькі мегафон праявіў сябе адносна добра. Але не так, як планавалася зараджаць. Справа ў тым, што новы моцны мегафон фірма. Што абяцалася прывезьці своечасова, прывезла толькі ў чацьвер. Што тут сказаць: бізнэс па-беларуску.

    Сектар выглядаў досыць эфектна і гучаў вельмі зладжана. Стараліся выкарыстоўваць кароткія зарады ды розныя прахлопы. Фан-сектар жыў!!!! І гэтае жыцьцё цягнулася цэлы тайм. Ніколі не забуду такой карціны: дзядзькі-кузьмічы, відаць, з завода (а на 21-ы пайшлі толькі каб ашчадзіць трохі грошай і не плаціць за цэнтральныя сэктары) слэмяцца ў абдымкі пад ОЛЕ-ОЛЕ-БЕЛАРУСЬ-ЧЭМПІЁН.
    У перапынку Тры чарапахі. Малавата нас было, ды што рабіць, калі палова пабегла ў туалеты ці купіць вады. А верх сэктара культавай для многіх песьні ня ведаў. Але тое ж для душы, дык што ўсім было пофіг на колькасьць “сьпевакоў”)))

    А потым усё стала шэра і будзёна. Як заўжды. Наша казачная ультрас-рэвалюцыя скончылася з другім голам ангельцаў. І раптам стала бачна, што палова сэктара – звычайныя статысты-кузьмічы, “сапраўдныя фанаты”. Нават самыя простыя зарады значная частка людезй падтрымліваць перастала. Можа гэта прагучыць рэзка. Але вы, тыя, хто перастаў падтрымліваць зборную, не фанаты!!! Вы звычайныя глорыхантэры, што ходзяць толькі на топ-зборныя. Выпадковыя мінакі на футболе. І на зборнай вам рабіць нефіг!!! Спадзяюся больш ніколі вас на стадыёне не ўбачыць. А што ж вы думалі?!?! Каманду трэба падтрымліваць у любых сытуацыях, а ў такіх цяжкіх, як учора, нават удвая мацней. А вы ёй ЗДРАДЗІЛІ. Усё вышэйсказанае не датычыцца тых, хто да апошняй хвіліны рваў свае глыткі за родную каманду.
    Канец другога тайма гналі наш песенны рэпертуар, бо неспадзявана памерлы сэктар разварушыць было ўжо немагчыма.
    Адна сьветлая пляма ў другім тайме – пераклічка. Хоць атрымалася яна пакуль яшчэ кволай, з блізкім да нас сектарам. Але яна атрымалася. І атрымалася па-беларуску. І гэта ўсё ж вельмі станоўчы факт. Будзем і надалей працаваць у гэтым кірунку.

    Што ж мы маем на выхадзе? Паразу зборнай 1-3, неадназначныя першы і другі таймы на трыбунах. Ёсьць шмат каго і за што крытыкаваць (у тым ліку і сябе), але трэба адзначыць, што пазытыўных момантаў было ўсё ж больш. Значыць, усё, што мы робім – не дарма. Працэс няўмольна, хоць пакуль і марудна рухаецца наперад. Мы сапраўды фанаты СВАЁЙ каманды: як і ў зборнай, патэнцыял ёсьць – але рэалізуецца ён зь цяжкасьцямі і марудна.
    А сёньня калегі на працы зьдзіўляліся, як у мяне атрымалася захварэць пры такім адносна добрым надвор’і. І толькі адзін чалавек, які таксама быў у суседнім ад нашага сэктары, ціха пасьмейваўся з астатніх, слухаючы гэтыя словы на мой адрас.

    Чакаем працягу Рэвалюцыі на наступнай дамашняй сустрэчы. Усім, каму спадабалася шызець разам з намі – прапаную далучацца. Ці як мінімум вучыць тэксты. Чакаем вас на сектары зноў.

    ЗЫ. Прабачце за ня вельмі прыгожы стыль: пасьля цяжкай рацы і гульні нейкая спустошанасьць накапілася і стома







    Усе фоты Б-12
    Прымацаванні:
    Катэгорыя: Жыццё В-12 |Праглядаў: 777 | Дадаў: veles | Рэйтынг: 0.0/0 |
    Усяго каментароў: 10
    19 Кастрычнік 2008
    10. Віталь () [Матэрыял]
    Дзяніс , ня трэба патасу,мы не адраджаем мову, а проста лягічна яе выкарыстоўваем, заўзея за зборную нашай краіны.

    18 Кастрычнік 2008
    9. Дзяніс () [Матэрыял]
    У Беларусі трэба адраджаць беларуску мову.
    Вы вялікія малайцы!!!

    18 Кастрычнік 2008
    8. Евгений (pro100Женя) [Матэрыял]
    За воротами я думаю к нам больше будет присоединяться людей чем на 12 , да и стоимость например 12 и 21 реально отличаеться . Я двумя руками за ворота

    18 Кастрычнік 2008
    7. Калашук Аляксей Мікалаевіч (KuzMich87) [Матэрыял]
    Я считаю, что нужно оставаться на 12-м секторе. Нас было бы слышно намного лучше, чем на 21-м. И к полю ближе, футболистам слышнее. Про "активность" кузьмичевских секторов лучше помолчать. ВСЕ ОДИНАКОВЫЕ.

    18 Кастрычнік 2008
    6. Данільчык Арцем Ігаравіч (against) [Матэрыял]
    Не хвалюйся ты, Андрэй, так! Зразумела, крыўдна, што ўсе так добра(і гульня і падтрымка) пачыналася, а скончыліся...
    Вельмі крыўжна было, што нашыя "сапраўдныя" не далі паслухаць САПРАЎДНУЮ падтрымку з боку прыезджых фанаў - іх спевы. Гэта было вельмі прыгожа, праўда да таго моманту, пакуль іх не перадудзелі і не перасвісьцелі кузьмічы. Нам есьць над чым працаваць.
    А месца знаходжаньня на наступных матчах... Я думаю, трэба заставацца ў 21-ым. Падстава банальна - кошт квіткоў. Шмат для каго гэта важкі паказчык. Тым больш там народ паактыўней(калі не лічыць пару сектароў справа ад нас, з боку якіх была выдатная пераклічка).

    17 Кастрычнік 2008
    5. Игорь Б. (belarus12) [Матэрыял]
    балбес ты Андрюха, Че весь вторник на карачках по полотну ползал, так вот...
    а вообще парни, всем кто помагал,всем кто выкладывался на секторе СПАСИБО

    17 Кастрычнік 2008
    4. Poliak Andrei (veles) [Матэрыял]
    Я проста пра палатно там казаў пераважна. Але Макса Айса2 сапраўды забыў((

    17 Кастрычнік 2008
    3. Игорь Б. (belarus12) [Матэрыял]
    раз уж начал перечислять кто помогал, то надо всех
    Добавлю: айс2, че, пачкуля и карлик печатали тексты, мой друг Саня помогал рисовать расстягу в Борисов и двуручники, Дон Жуан и Фингальфин на входе в сектор всех оповещали о полотне
    может и я кого забыл, уж извините

    17 Кастрычнік 2008
    2. Вадим Комаровский (VadimKa) [Матэрыял]
    Велес.... а не стрёмно рядом с фамилией Дмитраницы ужываць слова "Рэвалюцыя"? cool

    17 Кастрычнік 2008
    1. Poliak Andrei (veles) [Матэрыял]
    Просьба адмінам дадаць фотак.
    Загадзя дзякуй

    Галоўная
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Создать сайт бесплатно Fan-club B-12 © 2012