Што можна напісаць пра так званы круглы стол, што адбыўся ў сьценах федэрацыі ў панядзелак? Ну, перш за ўсё мабыць тое, што ніякі ён не круглы, а як піць даць авальны. Напэўна, менавіта таму, што стол выбралі неправільны, і само мерапрыемства прайшло не зусім так, як задумалі яго арганізатары. Хаця, мабыць, так і задумана было. Але ў такім выпадку памыляліся ўжо некаторыя запрошаныя ўдзельнікі. Чакалі дыскусіяў, спрэчных пытаньняў, канфліктных сытуацый – і вырашэньня ўсіх гэтых праблем супольнымі намаганьнямі. Хацелі як лепей – атрымалася як заўжды. Пачыналася мерапрыемства як нейкае чарговае паседжаньне прадстаўнікоў федэрацыі, дзе яны па чарзе бадзёрым тонам выкладаюць свае справаздачы. Справаздачы пра тое, як усё добра ў нашай краіне. І стадыёны будуюцца, і дзіцячыя пляцоўкі , і гадзіну футбола запачаткавалі!!! І ўвогуле футбольны бум прайшоў па краіне. І яшчэ ідзе. Каб замацаваць уражаньні а наладзіць прысутных на хвалю пазытыву прэзэнтавалі караценькі ролік. дакладней, слайд-шоў пад музыку. Каардынаваў мерапрыемства кіраўнік прэс-службы федэрацыі. Але хутк мікрафон узяў у рукі спадар Павел Якубовіч (галоўны рэдактар Савецкай Беларусі). Я не магу сказаць, што вельмі станоўча стаўлюся да таго, што робіць гэты чалавек, і да яго газеты ў прыватнасьці. Але першыя словы, якія давялося ад яго пачуць, палепшылі маё меркаваньне аб шэтым чалавеку. Ён зрабіў сапрады вартую прапанову: скончыць хвалебныя маналогі і перайсьці да дыялогаў, гарачых дыскусій па праблемных тэмах. Ад гэтага моманту меркаваньне апускалася на сваё першапачатковае месца. Чаму? Ды вельмі проста. Я разумею, што спадар Якубовіч – глава камітэту спартовых СМІ ці як там называецца аморфная структура, што мусіць служыць справе паляпшэньня якасьці спартовых СМІ Беларусі. Але гэта ня значыць, што блізу 20 чалавек, што удзельнічалі ў Стале, прыйшлі каб паслухаць яго красамоўства. Тэатр аднаго актора. Вось як гэта выглядала з майго боку. Чалавек кранаў толькі тыя тэмы (ауу, спадарства, а як жа план Стала, разьмешчаны на сайце, а як жа які-небудзь мала-мальскі рэгламент??), якія цікавілі менавіта і выключна яго. Бязумоўна, яны былі даволі канфліктныя самі па сабе (а Гер Штанге рэгулярна падліваў алей у вагонь дыскусіі калючымі пытаньнямі ды прапановамі). Але абмяркоўваліся вузкім колам людзей, менш за палову прысутных. Не, слова атрымалі здаеца ўсё (хаця не, некалькі чалавек усё ж проста фтыкалі на працягу ўсяго мерапрыемства, што кажуць іншыя). Але па 60-100 секунд на брата – гэта, прабачце, ня зусім прыгожа. Больш-менш выказаца здолелі толькі Беражкоў, Нявыглас, Якубовіч, Штанге, ды яшчэ пара-тройка чалавек. А астатнія (некаторым давялося прапускаць працу, ці адкладаць іншыя важныя справы), як бы яны не хацелі і не паказвалі сваё жаданьне мовіць слова, проста выпадалі з той канцэпцыі круглага стала, якую бачыў перад сабой Якубовіч. Ён банальна не даваў слова (пра главу прэс-службы пасьпяхова забылі, кіраваў усім працэсам толькі глаўрэд Савечкай Беларусі) тым, каго яму было нецікава паслухаць. Да мяне зьвярнуліся па ня вельмі актуальнай для нас, фанатаў (мы глядім футбол на стадыёне), праблеме (хаця праблема бязумоўна важная і патрабуе рашэньня) – нізкай якасьці айчынных трансьляцый. Я выказаўся, бо меў уласнае меркаваньне. А вось калі я ЛАГІЧНА хацеў уступіць у дыскусію з міліцыянтамі, прысутнымі на мерапрыемстве, слова мне якубовіч вырашыў не даваць. Правільна, магу лішняе ляпнуць, а потым па целіку ж паказваць будуць (магу памыляцца, але гэта здаеца адзінае тлумачэньне такіх паводзінаў)!!! І літаральна праз колькі часу: слова даецца фанатам Менскага Дынама (пасьля хвалебнай оды ў бок айчынныз супарцоўнікаў органаў з боку Якубовіча). З іх боку абсалютна рэзонныя, абгрунтаваныя прэтэнзіі ў бок міліцыі (чамусьці слова хлопцам далі, калі прадстаўнікі шжрых органаў ужо пакінулі залю). Якубовіч заяўляе, што перабольшваюць фанаты, а міліцыя паводзіцца карэктна. На пытаньне В-са (гест Лэдсаў, здаеца ён, але магу памыляцца): ці былі вы асабіста хоць раз на сектары, не кажучы ўжо пра фан-сектар, ставіць паважанага спадара ў тупік!!! Канешне, у VIP-ложы менты сапраўды карэктныяі ветлівыя. Але Якубовіч адтуль ніколі не вылазіў, і сытуацыяй банальна не валодае. Дык што ня трэба ля-ля, як кажуць. Ну, што можна сказаць. абдумаўшы пасьля Круглага стала ўсё, што там адбылося, прыйшоў да высновы: ніякай дыскусіі ніхто не хацеў і планаваў. Проста гэта было іміджавае мерапрыемства, мэта якога – паказацб, што БФФ разьвіваецца, працуе над сваім іміджам, праводзіць нарэшце піяр-акцыі. І гэта ёсьць добра. Значыць, ёсьць шанец на тое, што сапраўды важныя рашэньні будуць прымацца ў будучыні больш абгрунтавана і якасна. Але на сёньняшні дзень карысьці ад таго мерапрыемства я не бачу. Пустая балбатня. Але балбатня тая ўспрымаецца як знак, што ўсё будзе лепш, чым зараз. Толькі пазьней.. ЗЫ. Прабачце, калі каго пакрыўдзіў сваімі словамі, выказваў выключна сваё ІМХО. ЗЫ2. Сумняваюся, што тыя важныя дзядзькі, якія могуць пакрыўдзіцца, чытаюць наш сайт)))Дык што першы ЗЫ-пункт неактуальны
Прымацаванні: |