Against Modern Football - 2 Мая 2009 - В-12 - фан-клуб Зборнай Беларусі па футболе
Аўторак, 22 Травень 2012, 02:47
Вы ўвайшлі як Падае мячы | Група "Госці" | RSS
Галоўная | Мой профіль | Выхад
Меню сайта
Падзелы навін
Зборнікі [196]
Нацыянальная зборная [212]
Жыццё В-12 [66]
Маладзёжка і меншыя [64]
Іншае [54]
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Травень 2009  »
ПанАўтСрЧвПтСбНдз
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Пошук
Сябры сайта

    NS-12 - Фан-клуб ФК Неман Фан-клуба ФК Витебск Неофициальный сайт ФК Динамо Минск Match.by - Прямые трансляции Шахта-Солигорск неофициальный сайт ФК ШахтёрF.C.O.B. Fans Moldova ULTRAS Сайт болельщиков ФК


  • Сайт заўзятараў ХК Дынама Мінск
    Наша кнопка:

    B-12. Фан-групоўка зборонай Беларусi па футболу

  • Статыстыка
    Rambler's Top100 Каталог TUT.BY Rating All.BY
     
    Галоўная » 2009 » Травень » 2 » Against Modern Football
    Against Modern Football
    00:43
    Апошняе дзесяцігодзьдзе мы назіраем, як наш футбол, гульню чалавечых эмоцый, гульню мільёнаў, больш. чым проста гульню - фактычна наша жыцьцё ператвараюць у камерцыйны праэкт па выбіваньні грошай з нашых жа кішэняў. Растуць кошты і заробкі футбалістаў, растуць цэны на квіткі, растуць тэлерэйтынгі, а адпаведна й кошты футбольных трансьляцый. У новым камэрцыяналізаваным сьвеце застаецца ўсё менш і менш месца самым адданым футбольным фанатам, ультрас акцыі носяць усё больш і больш абмежаваны характар. Па ўсім свеце знікаюць стаячыя трыбуны, уводзяць забароны на выкарыстаньне піратэхнікі, спрабуюць абмежаваць любыя нестарнартныя дзеяньні ультрас-груповак.
    Але ўсе сьвядомыя фанаты па ўсім сьвеце выказваюць свой пратэст супраць новага футбольнага парадку, узьнікаюць розныя фанацкія ініцыятывы, такія як, да прыкладу, Eurostand.

    Вашай увазе прапануецца матэрыял пра фанацкую дэманстрацыю пратэсту падчас матчу Ўсіх зорак, падрыхтаваны фанатам фан-клуба грэцкай Ларысы.

    Калі ультрас-групоўка “Монстры Клуба Ларыса” вырашылі стаць сябрамі Звязу Ультрас-груповак Грэцыі 4 гады таму, мы лічылі, што галоўнай мэтай Звязу будзе барацьба супраць самаўладдзя і абсалютызму дзяржавы ў заканадаўчых пытаннях, датычных фанатызму. Калі адным летнім вечарам урад прыняў закон, вядомы сёння як “новы спартовы закон”, які дазваляе пазбавіць волі ці прымусіць заплаціць штраф чалавека. Абвінавачанага ва ўдзеле ў каляфутбольным гвалце, стала відавочна, што гэта нахабная і хітрая спроба парушыць канстытуцыю ды прынцыпы дэмакратыі ў краіне. Мы неаднойчы прапаноўвалі Звязу ультрас груповак Грэцыі засяродзіць намаганні на вырашэнні гэтага пытання, заахвочваючы ня толькі вывешваць банэры супраць новага закону, але й шукаць новыя шляхі данесці нашу пазыцыю да ўсіх грамадзянаў Грэцыі. Пасля доўгага пэрыяду чакання нейкіх зрухаў, мы вырашылі зрабіць штосьці самастойна: ідэя была не заходзіць на працягу 10 хвілін пасля пачатку матчу супраць Іракліса з Тэсалонікаў (адбываўся 2 сакавіка 2008г), стварыўшы такім чынам нейкае падабенства мітынгу перад стадыёнам, а потым зайсці на сэктары і прынесці банэры выключна анты-законавага зместу. Тое самае мы прапанавалі зрабіць усім фан-групоўкам, што ёсць у Звязе, але ніхто не скарыстаўся нашай прапановай. Фактычна, з гэтага моманту мы перасталі быць сябрамі Звязу фан-груповак.

    Калі ў гэтым годзе з’явілася інфармацыя, штоматч усіх зорак адбудзецца ў Ларысе, мы вырашылі зладзіць мітынг. Гэта была б выдатная магчымасць выказаць наш пратэст супраць сучаснага футболу. Мы набылі белыя маскі, намалявалі 30мэтровы банэр, на якім расцягнулася такая гісторыя: фанат, адзначаючы гол свайго клуба, запаліў фаер, яго запісала камэра на стадыёне, потым арыштавала паліцыя ды пасадзіла за краты. Каля 400 фанаў набылі квіткі (амаль усе сябры нашага фан-клубу) толкі каб атрымаць магчымасьць гучна выказаць свой пратэст супраць незаконнага заканадаўчага акту, надзеўшы белую маску. Некаторыя ўдзельнікі фан-клуба прыйшлі на сэктар у наручніках і стаялі ўвесь час узьняўшы рукі, каб усе на стадыёне маглі бачыць наручнікі. Увесь час, пакуль праходзілі спаборніцтвы па прабіцці пэнальці, мы зараджалі супраць “новага спартовага закону”, і працягвалі зараджаць ажно да 17й хвіліны матчу, а потым усе разам пакінулі трыбуну.

    Як мы й чакалі, прэса фактычна праігнаравала наш пратэст. Канешне, рэпартаж пра мірны і цывілізаваны пратэст ніхто не стане чытаць, у адрозненні ад паведамленняў пра крывавыя каляфутбольныя сутычкі ды бойкі. Але мы абяцаем усім, што працягнем змагацца за свае фанацкія і канстытуцыйныя правы


    http://www.youtube.com/watch?v=50Z5VXZezsk
    http://www.youtube.com/watch?v=DbbSUb4vyjI

    Прымацаванні:
    Катэгорыя: Іншае |Праглядаў: 491 | Дадаў: veles | Рэйтынг: 0.0/0 |
    Усяго каментароў: 1
    21 Сакавік 2012
    1. Katrina () [Матэрыял]
    With the bases loaded you struck us out with that ansewr!

    Галоўная
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Создать сайт бесплатно Fan-club B-12 © 2012