Туды-сюды або Францыя-Беларусь. Справаздача - 17 Сентября 2010 - В-12 - фан-клуб Зборнай Беларусі па футболе
Аўторак, 22 Травень 2012, 03:29
Вы ўвайшлі як Падае мячы | Група "Госці" | RSS
Галоўная | Мой профіль | Выхад
Меню сайта
Падзелы навін
Зборнікі [196]
Нацыянальная зборная [212]
Жыццё В-12 [66]
Маладзёжка і меншыя [64]
Іншае [54]
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Верасень 2010  »
ПанАўтСрЧвПтСбНдз
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Пошук
Сябры сайта

    NS-12 - Фан-клуб ФК Неман Фан-клуба ФК Витебск Неофициальный сайт ФК Динамо Минск Match.by - Прямые трансляции Шахта-Солигорск неофициальный сайт ФК ШахтёрF.C.O.B. Fans Moldova ULTRAS Сайт болельщиков ФК


  • Сайт заўзятараў ХК Дынама Мінск
    Наша кнопка:

    B-12. Фан-групоўка зборонай Беларусi па футболу

  • Статыстыка
    Rambler's Top100 Каталог TUT.BY Rating All.BY
     
    Галоўная » 2010 » Верасень » 17 » Туды-сюды або Францыя-Беларусь. Справаздача
    Туды-сюды або Францыя-Беларусь. Справаздача
    08:47
    Стартаваў я а палове шостага 1 верасня з кальцавой і без аніякіх праблем дабраўся да Брэста, а там здарылася першая недарэчнасць –5 гадзін чакання ў чарзе на мытне (дзякуй богу жанчына якая мяне падабрала аказалася добрай субяседніцай і гэтыя 5 гадзін праляцелі ў імгненне вока). Далей усе было куды горш – ліў дождж і я вельмі доўга не мог узбіцца на добры стоп, усе хто спыняўся былі мясцовыя і падвозілі мяне на 5-10 км.

    Мала таго, што гэты добры дзядька з Барысава быў першы кіроўца фуры, якога я спыніў за больш чым 4,5 тыс км стопа, але ён і вельмі дапамог мне, правез амаль па усёй абводнай вакол Варшавы.

    Так ці інакш, у 4 раніцы наступнага дня мокры(ушчэнт мокрыя красоўкі аукалісь потым аж да самого Мінска і смярдзелі так, што калі я хацеў падпорціць настрой каму-небудзь я проста здымаў іх), але бадзеры я весела шпацыраваў у бок центра Вроцлава. Трохі пагуляўшы па центру я накіраваўся шукаць спальнік, але так і не змог знайсці яго ў 3 гіпермаркетах куды я мог быстра даехаць. Злы, што не набыў спальнік і не агледзеў Вроцлаў я быў вымушаны двігаць у бок аэрапорта, дзе падчас кантролю паляцелі у мусарны бак мае пена для галення і гель для душа sad
    Далей усю было проста-самалет да Баве, сустрэча з 5 суайчыннікамі, якія дабіраліся у Парыж праз Барселёну(!), трансфер да самаго Парыжа, сустрэча з зусім незнаемай дзяўчынай з Беларусі і маленькая экскурсія па центру, далей мы упісаліся ў кватэру былой студэнткі ЕГУ (дзякуй маёй мілай сястрычке, якая выйшла на сваю сяброўку часоў навучання у Белаурсі). Кватэра была проста неверагодна маленькая, больш двух чалавек там размесціца не магло, таму хазяйка кватэры велікадушна аддала яе ў нашае поўнае распараджэнне, а сама была вымушана шукаць сабе прытулак на гэту ноч. Шчаслівы і стомлены я заснуў ледзь крануўшыся ложка, але спаць у Парыжы гэта злачынства і з першымі промнямі солнца я ізноў на нагах.

    Кватэра дзе я знайшоў прыстанак на першую ноч была ў дзвюх хвілінах ад району La defence, таму 3-га верасня агляд Парыжа пачаўся менавіта адсюль.


    Парыж.10 гадзін. Тыповае кафэ. Вось так і працуюсць за бакалам віна.


    Мясцовыя хачы


    Віно. Парыж. Што яшчэ патрэбна?


    Ах, да!


    Paris parking style. Наогул цяжка знайсці машыну без адметак шчыльнай паркоўкі на бамперы


    Атрымаўшы асалоду ад адпачынку у парке каля Люксембурскага дварца, дзе нават і турыстаў не бачна, мінуючы турнікеты у метро (у першый дзень я дысцыплінавана набыў 2 квітка, але потым вырашыў не марнаваць дарма свой час і грошы, надалей квіткі не набываў ні ў Швейцарыі, ні ў Празце, ні ў Польшчы wink рухаюсь у бок стадыена на метро, але мой цягнік не зніжаючы хуткасці праехаў станцыю ля стадыёна, калі ён праехаў яшчэ 2-3 прыпынкі сумнеў закраўся ў маю душу – а ці паспею я на гульню(як я пазней даведаўся я сеў не на метро, а на сабаку, якія маюць толькі некалькі прыпынкаў у горадзе). Урэшце рэшт я не толькі не спазніўся, але і прыехаў раней дзяўчыны з ЕГУ, у якой я начаваў і якой павінен быў аддаць розу, якую вез для яе з Беларусі.
    Наш сектар здзівіў сваёй пасіўнасцю(вельмі зашмат было цетак што прыехалі па шоппінг; турыстаў якія ехалі не пашызець, а паглядзець Парыж і бухіх якія на нагах не стаялі). Але добрыя знаёмыя на сектары і вынік гульні робяць увесь негатыў мізэрным.

    Пасля гульні доўгая дарога да гатэля дзе спыніліся нашы на бусе, і куды мяне ласкава запрасілі пераначаваць, я дзесяткі разоў пракляў сваі мазалі(прывет дождж і мокры абутак у Польшы) і мабыць, каб не перамога, то і не дайшоў бы wink

    -Хлопцы, дзякуй за начлег!
    -Няма за што!

    Пасля растанне у цэнтры Парыжа, негледзячы на прапанову ехаць дамой на бусе (колькі раз потым я шкадаваў што не згадзіўся і колькі раз я радаваўся што не згадзіўся-не злічыць). Агледзеўшы Эйфелеву вежу у другой палове дня бяру кірунак у бок Марселя (чытайце мора) і наступныя 1,5 дні былі самыя няўдалыя (ці наадварот я ужо сам няведаю). Калі ў 2 словах(бо гэта вельмі-вельмі доўгая гісторыя, часам адчай накрываў мяне з галавой) – даязджаю да Ліёна, еду у зваротным кірунку, 2 ночы на паліўных станцыях, многа соцень машын, якія не спыняюцца, дзесяткі якія падвозяць(часам не туды куды трэба).


    Раніца на палўнай станцыі


    А тут я правеў больш за суткі

    Урэшце рэшт десьці а 22 гадзіне 6 верасня я у Базэлі. Знайці фанаў з туманнага альбіёна не выклікае ніякіх складанасцяў, гаворым аб нечым, пацягваючы жудасна дарагое швейцарская піва, напрыканцы я раблю цыгарэту з нечага, што падагнаў мне адзін наш выездюк у Парыжы ў гатэлі Ibis wink 3 зацягі і мяне трохі накрывае, танчу і выконваю 3 чарапахі на стале адкрытага бара каля магазіна дзе мы сядзелі, адначасна адмахваючыся ад нейкага жырнага ідыёта які спрабаваў сцягнуць мяне з гэтага стала (астатнія англы былі настроены пазітыўна і тыя хто ведаў хто я, расказвалі іншым). Пасля мяне накрывае ўшчэнт, і я адразу пераношуся ў той момант, калі кіроўца трамвая пры дапамозе іншых спрабуе мяне выштурхнуць з трамвая, які заязджаў у дэпо, інстынктыўна ўпіраючыся я прыхожду да разумення, што гэтае дэпо мне не патрэбна-мяне чакае хостел амаль што у центры. Не ведаю чаму яны не выклікалі полісаў, бо відаць па ўсім я вельмі доўга не выходзіў))))
    Напэўна праз гадзіну ці дзве, запытваючыся у адзінокіх мінакоў, блытаючы па вузенькіх вуліцах я ўсе ж знайшоў свой хостэл і удала упісаўся праз чорны ўваход

    Basel St. Alban hostel. Той самы хостэл, які гасцінна прыняў мяне на 2 ночы, падаўшы ў мае поўнае карыстанне вялізарны душ на ноч і шыкоўнае снеданне на ранак.

    Наступны день правёў бадзяючыся па вуліцах Базэля


    Знакаміты базэльскі механічны фантан. Яшчэ учора ён працаваў sad

    Слухаючы спевы англаў на вуліцы ў дзень гульні, я быў упэўнены, што на стадыёне будзе нешта няўяўнае, але маі надзеі не спраўдзіліся-спевы былі на узроўні, але не больш. Уразіла стаўленне англійскіх футбалістаў да сваей тарсіды-прывітанне пры выхадзе на стадыён і пасля гульні(адказ фанаў быў таксама уражваючім і шчырым), хтосьці нават падыйшоў да сектара падчас перапынка перакінуся словам, сфоткаўся. Падчас гульні 2-х ангельцаў выносілі з поля на насілках-такой падтрымкі з боку фанаў я ў жыцці не бачыў (і грамагласнае “Hero” на увесь стадыён). Пазабаўлялі фаны, што увесь матч расшатвалі агароджанне сектара, а сцюарды проста глядзелі на гэта(думаю калі б нашы АМАПаўцы былі на гульне, нават у неафіцыйным статусе, яны б гэта так не заставілі) і толькі у адзіным выпадку былі вымушаны умяшацца-калі агароджа адкрылася і некалькі фанаў спрабавалі прарвацца на поле. У плане шызы нават больш спадабаліся гаспадары, пэрфамансам да гульні відаць займалася федэрацыя ці штосьці накшталт таго - прыкладна на кожныя 2 месцы прыходзіўся маленькі швйцарскі сцяг, і пасля матча гледачы спакойна маглі іх забіраць дахаты-ніхто неперашкаджаў.

    Наступны день рушыў у бок хаты праз Прагу(гэты горад мне падабаецца больш за ўсе астатнія ў Эўропе, і калі б я вырашыў з’ехаць з Беларусі-то толькі туды!) і вельмі хутка быў там.

    Неверагодна, менш за 13 гадзін таму я стаяў каля аднаго з чыгуначных вакзалаў Базэля, а зараз ужо пью піва у адным з безлічных бараў Прагі. ЕЕЕЕЕ!


    Помнік Яну Палаху і Яну Зайцу. Сапраўдныя героі Чехіі.


    Prague pub tour які зкончыўся толькі ў 4 гадзіны раніцы, бо бармэн адказваўся прадваць піва за euro. Курва!


    Турыстычная мекка Прагі.


    Чорны маркер дзесьці згублен, але ехаць трэба. У ход ідуць паста і кавалак руберойда.

    Стартаваўшы з Прагі самым ранкам 10 верасня, разлічваў уначы быць у Беластоку, але відаць на лёсе мне было напісана пагуляць па Вроцлаве, бо дабраўся туды я толькі пасля 22.00 і жадання боўтацца па польскіх дарогах ноччу не было ніякага. Незнайшоўшы таннога хостэла(у 2-х месц не было), вымушаны упісацца у living room аднаго з іх. Тут 2 палякі, якія, як я зразумеў, навучаюцца завочна ў Вроцлаве прапанавалі мне піва і добрую размову-адказвацца было глупстава з майго боку



    Па ўсім Вроцлаве можна знайці дзеські каля сотні гномаў. Гэты красналюдзік нешта мне нагадвае

    Рацлаўская панарама



    Хопіць надзеі! Я патрабую і адлічваю час!
    Да абеда пабоўтаўся па горадзе і на цягнік, які давез мяне да Беластока за 50zl. Там афіцыйна пераначаваў у хостэле і 13 верасня ўранку рушыў дадому.

    Вельмі хацеў наведаць якую-небудзь гульню з гэтых 2: Рух-Легія ці Ягелонія-Вісла. Калі я ўсе дакладна зразумеў, то другая гульня павінна была быць без фанаў Віслы з-за рэканструкцыі стадыена, таму хацеў наведаць першую, але вельмі марудна ехаў, таму пасля Рух-Легія я не паспеў бы вярнуцца дамой, а на Ягелонія-Вісла проста не паспяваў sad

    Гэта было неверагодна-неверагодна клёва, неверагодна адчайна і неверагодна цяжка месцамі, і наўрад-ці я рашуся на такое яшчэ. Атрымалася вельмі “многа букв”, мог напісаць яшчэ удвая больш, але і гэтага было б недастаткова, каб перадаць усе сваі пачуцці, усе падзеі (чаго толькі каштуе незаплаваннае наведванне горада Доль(Dole)). Вынікі пакуль што не падводжу, бо яшчэ не ўлеглася ўсе. Але дакладна мне пашчасліла больш чым яму:)

    Я напісаў бы гэтую справаздачу ў 1,5 разы хутчэй і, напэўна, больш яскрава на рускай мове і гэта вельмі сорамна!

    Прымацаванні:
    Катэгорыя: Жыццё В-12 |Праглядаў: 1031 | Дадаў: Sniper | Рэйтынг: 0.0/0 |
    Усяго каментароў: 10
    19 Сакавік 2012
    10. Kapil () [Матэрыял]
    Posts like this brighten up my day. Thanks for tainkg the time.

    20 Верасень 2010
    9. Денис (Sniper) [Матэрыял]
    Саня, по тапкам все надеялся, что вот-вот все изменится в лучшую сторону, к тому же куда старые девать-то?
    И по последней фотке. Это не обед был(хотя по времени скорее ужин;) это конкурент был-весь стоп перебивал мне, пришлось устранить гада smile

    19 Верасень 2010
    8. Александр (AlexG) [Матэрыял]
    Денис (Sniper), респектос тебе!!!!!! молодчина!!!!

    два вопроса-
    1.если постоянно беспокоили мокрые тапки,чего не купил новые? biggrin
    2. на последнем фото- твой обед??? biggrin biggrin biggrin (в стиле "выжить любой ценой")


    18 Верасень 2010
    7. Николай (nikolay-2008) [Матэрыял]
    Малайца!

    17 Верасень 2010
    6. Денис (Sniper) [Матэрыял]
    To Kronan, такі еўра-бомж тур стаў мне ў 300 ойра уключаючы цалкам УСЕ выдаткі

    17 Верасень 2010
    5. Yur-ka (b-boy) [Матэрыял]
    Супер!!!

    17 Верасень 2010
    4. Жорик () [Матэрыял]
    Привик выжигает как всегда!!

    17 Верасень 2010
    3. Андрей (unkind) [Матэрыял]
    Денис красавец! Я в тебя с самого начала верил. Респект за поездку и отчет. Так держать!

    17 Верасень 2010
    сколько ойра тебе обошелся такой евротур?

    17 Верасень 2010
    1. Юрась (YURIUS) [Матэрыял]
    Б*я, Денис! Следущий раз я с тобой!

    Галоўная
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Создать сайт бесплатно Fan-club B-12 © 2012