Create site free
Ультрас Беларусі: 1 тур - 5 Апреля 2010 - В-12 - фан-клуб Зборнай Беларусі па футболе
Чацвер, 09 Люты 2012, 08:00
Вы ўвайшлі як Падае мячы | Група "Госці" | RSS
Галоўная | Мой профіль | Выхад
Меню сайта
Падзелы навін
Зборнікі [196]
Нацыянальная зборная [209]
Жыццё В-12 [66]
Маладзёжка і меншыя [64]
Іншае [54]
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Красавік 2010  »
ПанАўтСрЧвПтСбНдз
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Пошук
Сябры сайта

    NS-12 - Фан-клуб ФК Неман Фан-клуба ФК Витебск Неофициальный сайт ФК Динамо Минск Match.by - Прямые трансляции Шахта-Солигорск неофициальный сайт ФК ШахтёрF.C.O.B. Fans Moldova ULTRAS Сайт болельщиков ФК


  • Сайт заўзятараў ХК Дынама Мінск
    Наша кнопка:

    B-12. Фан-групоўка зборонай Беларусi па футболу

  • Статыстыка
    Rambler's Top100 Каталог TUT.BY Rating All.BY
     
    Галоўная » 2010 » Красавік » 5 » Ультрас Беларусі: 1 тур
    Ультрас Беларусі: 1 тур
    11:29
    Пачынаючы з гэтага сэзону, будзем старацца асьвятляць падзеі на стадыёнах Беларусі пасьля кожнага тура чэмпіяната Беларусі.

    Нёман-Віцебск 0-0

    Нёманскаму двіжу 3 красавіка 2010г споўнілася 12 год. Менавіта ў гэты дзень у 1998г фаны прабілі першы выезд за Нёман. Выдатная дата, якую планавалася адзначыць даволі маштабным фаер-шоў. Прынамсі, была дамоўленасьць с полісамі на яго правядзеньне. Аднак, за гадзіну да гульні нам стала вядома, што мудакі з БФФ на перадматчавай канфэрэнцыі выказаліся супраць ініцыятывы. No comments…

    На сэктары ў гэты дзень сабралося каля 180 чалавек. Павесілі новы банэр. Выглядаў ён, трэба адзначыць, зусім някепска. З Віцебска прыехалі 7 чалавек з двумя банэрамі. З нашага боку – шыза на працягу амаль усяго матча, і гэта нягледзячы на даволі бляклую гульню абедзьвюх камандаў. Шыза даволі сярэдняга ўзроўню, і патэнцыял сэктара відавочна не раскрыты да канца.

    Непасрэдна пра матч пісаць няма чаго фактычна. Футболу ў поўным сэнсе гэтага слова мы ня ўбачылі. Унылае га*но. Інакш і ня скажаш. А самае прыкрае, што абедзьве каманды, здаецца, вынікам былі задаволеныя. І пасьля фінальнага сьвістку хутка пабеглі ў распранальні. Дзякуй Астапу, што прымусіў сваіх аднаклубнікаў вярнуцца і падзякваць фан-сэктару.

    Адным словам, першы тур чэмпіяната не прынёс нічога выбітнога. Спадзяемся, каманда яшчэ проста не набрала арбочы рытм і перамогі яшчэ чакаюць наперадзе. А ў нас наперадзе Магілёў! Усе на выезд, Алені!!

    (паводле grodnoultras.com)

    PS. Фота з'явяцца пазьней

    Мінск-Дняпро 2-1

    На дамашнім фан-сэктары блізу 70 чалавек. У першым тайме ўзьнятыя чырвона-блакітныя (у колеры клуба) палосы тканіны над галавой. У другім тайме - у руках увесь сэктар трымае плашкі белага колеру з абрэвіятурай FCM.

    З Магілёву на выезд прыехала каля 100-120 супортэраў.

    Сярод іншых вартых увагі падзеяў варта адзначыць стан газону на галоўнай арэне краіны: такога бульбянога поля на Дынама бачыць мабыць яшчэ не даводзілася.

    Мінск

    Дняпро

    Тарпеда-БАТЭ 0-1

    Зважаючы на геаграфічную блізкасьць, матчы гэтых супернікаў варта было б назваць дэрбі. Самым крыўдным для фанатаў гаспадароў у гэтым матчы сталася нават не сама гульня і параза, а той факт, што на трохтысячным жодзінскім стадыёне амаль палову аўдыторыі (па некаторых зьвестках) складалі фанаты барысаўскага БАТЭ.

    Гаспадары зладзілі фаер-шоў з 12 фаераў, а таксама палатно вельмі добрай якасьці. Гэта робіцца ўжо добрай традыцыяй для жодзінскім фанаў, бо часам яны прэзэнтуюць настолькі складаныя рэчы, што хіба што асобныя двіжы краіны могуць проціпаставіць штосьці аналагічнае.

    Госьці, як і гаспадары, мелі папярэднюю дамоўленасьць на фаер-шоў, таму на працягу матча было спалена блізу 25 фаераў, а таксама некалькі дымоў.

    Галоўнай думкай, якая ўзьнікла пры напісаньні матэрыялу, была: бляха, шкада, што супортэры БАТЭ не замуцілі праход, вось гэта было б сапраўды эфектна і найбольш масава за ўсю гісторыю фанатызму ў Беларусі.

    Тарпеда

    БАТЭ





     

    Апошняе фота - Павел Алтунін Champ.by

    Нафтан-Партызан  1-0

    Дынама Б-Шахцёр  1-1

    Вельмі яркім сталася адкрыцьцё сэзону ў выкананьні берасьцейскіх фанатаў. Пераезд на цэнтральныя сэктары дазволіў атрымаць цэльны сэктар. З улікам высокай колькасьці актыўных фанатаў на дамашніх матчах Дынама агульны выгляд берасьцейскай тарсіды ўражвае. Трыбуна набыла акрэсьленыя рысы польскага стылю (хаця б самім сваім разьмяшчэньнем на цэнтры, а не за брамай, што ўласьціва некаторым польскім клубам). Галоўнымі тэмамі ультры былі ўгодкі клуба, а таксама жартаўлівыя аналогіі на тэму саманазвы салігорскіх фанатаў.


    Прымацаванні:
    Катэгорыя: Іншае |Праглядаў: 556 | Дадаў: veles | Рэйтынг: 5.0/2 |
    Усяго каментароў: 6
    12 Красавік 2010
    6. Мирон () [Матэрыял]
    Интересно, но авторские права то же важно))

    05 Красавік 2010
    5. Poliak (veles) [Матэрыял]
    Просім прабачэньня за грубае парушэьнне аўтарскіх праў. У наступным туры аформім усё адпаведным чынам і выкладаць будзем толькі пасьля ўзгадненьня з "праваўладальнікамі"

    05 Красавік 2010
    4. Александр (AlexG) [Матэрыял]
    я могу ошибаться, но можно было-бы хотя-бы (с) поставить...

    05 Красавік 2010
    3. Николай (nikolay-2008) [Матэрыял]
    Цікава!

    05 Красавік 2010
    2. Аляксей (KuzMich87) [Матэрыял]
    Супэр. Буду падчытваць

    05 Красавік 2010
    1. Андрей (unkind) [Матэрыял]
    Выдатна!!! Трэба працягвать працу далей у гэтым накiрунку

    Галоўная
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Создать сайт бесплатно Fan-club B-12 © 2012