Ультрас Беларусі: 2 тур - 14 Апреля 2010 - В-12 - фан-клуб Зборнай Беларусі па футболе
Серада, 23 Травень 2012, 19:50
Вы ўвайшлі як Падае мячы | Група "Госці" | RSS
Галоўная | Мой профіль | Выхад
Меню сайта
Падзелы навін
Зборнікі [196]
Нацыянальная зборная [212]
Жыццё В-12 [66]
Маладзёжка і меншыя [64]
Іншае [54]
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Красавік 2010  »
ПанАўтСрЧвПтСбНдз
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930
Пошук
Сябры сайта

    NS-12 - Фан-клуб ФК Неман Фан-клуба ФК Витебск Неофициальный сайт ФК Динамо Минск Match.by - Прямые трансляции Шахта-Солигорск неофициальный сайт ФК ШахтёрF.C.O.B. Fans Moldova ULTRAS Сайт болельщиков ФК


  • Сайт заўзятараў ХК Дынама Мінск
    Наша кнопка:

    B-12. Фан-групоўка зборонай Беларусi па футболу

  • Статыстыка
    Rambler's Top100 Каталог TUT.BY Rating All.BY
     
    Галоўная » 2010 » Красавік » 14 » Ультрас Беларусі: 2 тур
    Ультрас Беларусі: 2 тур
    00:41
    БАТЭ-Белшына 2-0

    Барысаўскі БАТЭ адчыняў матчам з навічком Вышэйшай лігі сэзон дамашніх матчаў 2010 года. Каманду госьцяў прыехала падтрымаць каля 80 супортэраў з Бабруйска. якія нічым выбітным не запомніліся.

    Сэктар гаспадароў. як і ўвесь стадыён, быў забіты пад завязку. Згаладалыя па вялікім футболе барысаўскія фаны прадэманстравалі вельмі высокі па беларускіх мерках узровень ультры. на неблагім узроўні, як дял першай дамашняй гульні, была і шыза. Варта адзначыць з’яўленьне вышкі для споўкмэна. БАТЭ, такім чынам, стаў першым зь беларускіх клубаў, фанаты якога пачалі выкарыстаньне такога тыповага для любога еўрапейскага стадыёна фанацкага атрыбута. Вывесілі таксама новыя банэры “БАТЭ Борисов навсегда” і патрыятычнага зьместу “Славяне – жаўнеры Белай Русі”. Гэты банэр яшчэ раз засьведчыў тэндэнцыю зьвяртаньня фанатаў розных клубаў Беларусі да нацыянальнай мовы (культуры,гісторыі) і ўмацаваньне этнацэнтрысцкіх беларускіх пазыцый.

    Ужо на самым пачатку матча разгарнулі вялізнае палатно (верх палатна быў прымацаваны да казырка над сэктарам). Расьцяг з тэкстам, выразаным пад трафарэт. падсьвяцілі страбаскопамі. Яркі сонечны дзень крыху змазаў агульны выгляд кампазыцыі (у цемры выглядала б на парадак лепш), але піра на любым беларускім стадыёне й у любой сытуацыі – заўсёды сьвята. Прыблізна на 15 хвіліне масава ўзьнятыя двуручнікі, а потым куча сьцягоў ў колеры клуба. А потым – нон-стопавая падтрымка да канца матча і колькі фаераў ды памаранчавых дымоў на дэсерт.

    Хочаца па-добраму пахайздросьціць таму ўзроўню ўзаемапаразуменьня, якога дасягнулі барысаўскія фаны з кіраўніцтвам клуба і органамі правапарадку (вышка+піратэхніка на другім запар матчы).

    Сэктары БАТЭ:








    Сэктар Белшыны:

    (Фатаграфіі паводле www.borisovfans.forum24.ru)

    Дынама М - Мінск 0-2

    На першую дамашнюю сустрэчу дынамаўскі фан-сэктар сабраў блізу 1200 супортэраў. Матч праходзіў на роднай для дынамаўскіх фанатаў галоўнай арэне краіны. Да гульні быў прымеркаваны пэўны перфоманс. Але спачатку варта сказаць некалькі словаў датычна цэнзуры.

    На перадматчавым кантролі банэраў “зарубілі” частку традыцыйных для сэктара банэраў. Што цікава, цэнзарамі выступалі шэраговыя касманаўты. Здалося, што выбар рабілі ў цалкам рандомным парадку. У выніку не далічыліся на агароджы наступнх банэраў: «Динамовцы», «Fight club», «Lads82», «Generation ultras», «White power». Гэтая пяцёрка ўжо традыцыйна ўваходзіць у топ самых непапулярных сярод нашых органаў палотнаў. Зь цяжкасьцямі, але дазволіі вывесіць «Made in Minsk»і «Blue-White Will». Верхам маразму сталася сытуацыя з падрыхтаваным шоў: адзін з цэнзараў убачыў у палатне з караблём агрэсіўную выяву баявой сякеры (маўляў, калі перавярнуць – атрымліваецца “топор”).
    У гэты дзень на сэктары абсалютна бясплатна раздавалі каляндарыкі з раскладам сэзону.

    Шыза была даволі гучная, але ня вельмі зладжаная. Неаднойчы распачаты зарад страчаў сынхроннасьць. На выдатна атрыаўся сынтэз традыцыйнага “дажджу” і зарада ДЫНАМА.
    Адзін з казусаў здарыўся і з хлопцамі, што фоткаюць дынамаўскі сэктар. Іх спрабавалі прыбраць зь бегавых дарожак зь нейкімі слаба абгрунтаванымі прэтэнзіямі, хаця пры іх былі і манішкі, і пасьведчаньні прэсы. Відаць, дужа яны камусьці заміналі.

    На сэктары Мінска прысутнічала каля 30 чалавек. Гэта ўдвая менш за звычайную колькасьць супортэраў .

    Сэктары Дынама:





    Сэктар Мінска:

    (справаздача паводле www.generation-ultras.com, фатаграфіі паводле http://dmn-ultras.livejournal.com/1986.html

    Дынама Б - Тарпеда 3-2

    Сэктар Дынама Б:

    Сэктар Тарпеда:

    (фатаграфіі паводле www.ugdb.forum24.ru/

    Прымацаванні:
    Катэгорыя: Іншае |Праглядаў: 715 | Дадаў: veles | Рэйтынг: 5.0/1 |
    Усяго каментароў: 2
    18 Красавік 2010
    2. Андрюха87 () [Матэрыял]
    Да, сразу видно, что борисовчане очень стремятся не только к господству на наших футбольных полях, но и на трибунах во время матчей!

    15 Красавік 2010
    1. Илья (Hallow) [Матэрыял]
    БАТЭ за апошні год моцна дадалі ў падтрымцы

    Галоўная
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Создать сайт бесплатно Fan-club B-12 © 2012