Жорсткасьць на харвацкім дэрбі - 11 Мая 2010 - В-12 - фан-клуб Зборнай Беларусі па футболе
Серада, 23 Травень 2012, 19:56
Вы ўвайшлі як Падае мячы | Група "Госці" | RSS
Галоўная | Мой профіль | Выхад
Меню сайта
Падзелы навін
Зборнікі [196]
Нацыянальная зборная [212]
Жыццё В-12 [66]
Маладзёжка і меншыя [64]
Іншае [54]
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Травень 2010  »
ПанАўтСрЧвПтСбНдз
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Пошук
Сябры сайта

    NS-12 - Фан-клуб ФК Неман Фан-клуба ФК Витебск Неофициальный сайт ФК Динамо Минск Match.by - Прямые трансляции Шахта-Солигорск неофициальный сайт ФК ШахтёрF.C.O.B. Fans Moldova ULTRAS Сайт болельщиков ФК


  • Сайт заўзятараў ХК Дынама Мінск
    Наша кнопка:

    B-12. Фан-групоўка зборонай Беларусi па футболу

  • Статыстыка
    Rambler's Top100 Каталог TUT.BY Rating All.BY
     
    Галоўная » 2010 » Травень » 11 » Жорсткасьць на харвацкім дэрбі
    Жорсткасьць на харвацкім дэрбі
    16:49
    Мінулай суботай адбылося найбуйнейшае харвацкае дэрбі, Дынама Заграб – Хайдук Спліт. І не было б нічога выбітнога ў гэтым чарговым дэрбі (кепскі футбол, маленькая колькасьць гледачоў), калі б ня бойкі паміж паліцыяй і Bad Blue Boys у перапынку і пасьля матчу. У выніку, дэрбі сталася галоўнай падзеяй апошняга тыдня ў Харватыі. Але апішам па-парадку, што ўсё ж такі адбылося.

    За пару хвілін да канца першай паловы сустрэчы некалькі фанатаў Дынама запалілі фаеры на ўсходняй трыбуне (трыбуна, дзе сядзяць пераважна звычайныя фанаты і былыя ўдзельнікі BBB). Сьцюарды спрабавалі выцягнуць аднаго чалавека з сэктара, але яго адбілі свае. Тады з’явілася паліцыя і пасьля маленькай заварухі хлопца забралі ў падтрыбуньне. Там яго пачалі зьбіваць, а таксама ўсіх, хто падыходзіў даволі блізка. Калі пра гэта даведаліся BBB на паўночнай трыбуне, яны спрабавалі патрапіць у падтрыбуньне. Але паліцыя не выпускла іх, і тады пачалося “шоў”. BBB атакавалі паліцыю з дапамогай фаераў і вырваных крэслаў. А паліцэйскія кідалі фаеры ў адказ (абсалютна ненармальныя паводзіны для паліцыі). У гэтай валцы моцнае пашкоджаньне атрымаў адзін з паліцэйскіх – яму выбілі адно вока.

    Перад пачаткам другога тайма беспарадкі скончыліся.Але толькі на 45 хвілін. Паліцыя прагнула сатысфакцыі і адпаведна згрупіравалася. Усіх фанатаў з паўночнай трыбуны, калі яны спрабавалі сысьці са стадыёну пасьял матчу, пачалі моцна біць. УСІХ! Дзяцей, жанчынаў…Было вельмі жорстка. Паводле словаў сьведкаў, паліцэйскія крычалі: “Вам адсюль жывымі не выйсьці”. Тое самае адбывалася за межамі стадыёна. Копы праводзілі “зачыстку” вуліц. Прычым зьбіваліся нават людзі – звычайныя мінакі, якія і на матчы не прысутнічалі. Гурт фанаў з BBB атакавалі грамадзянскую машыну, у якой чамусьці сядзелі копы. Паліцэйскія стрэлііл аднаму з фанаў у грудзі. Параненага фана арыштавалі і трымалі ў пастарунку каля 2 гадзінаў, і толькі потым выклыкалі хуткую дапамогу. Неверагодна! Паліцыя так патлумачыла свае дзеяньні: “Мы ня ведалі, што ён паранены. Ён не скардзіўся на боль”. Як можна верзьці такую лухту? Гэта занадта нават для паліцыі. Іншыя фанаты, якіх арыштавалі разам зь ім,казалі, што хлопец увесь час енчыў ад болю.

    Якая магла быць прычына для такой рэакцыі? Адзін фаер? Навошта было міліцыі лезьці на сэктар для арышту аднаго чалавека, калі ў Дынама на стадыёне адна за найлепшых сыстэмаў відэаназіраньня ў рэгіёне, і паліцыя заўсёды арыштоўвае парушальнікаў пасьля матчу на выхадзе?
    Вядома, усе медыя зараз тоьлік і крычаць пра хуліганаў, а палітыкі прапануюць зрабіць антыхуліганскія законы яшчэ больш жорсткімі. У Харватыі адмысловы закон датычна фанатаў дзейнічае з 2003г. І ўжо 2 разы яго рэдагавалі. Першы раз у 2006, другі – сёлета.
    Учора BBB зладзіл прэс-канферэнцыю, дзе паказалі ўсе доказы жорсткасьці паліцыі. Больш за 50 пашкоджаных фанатаў мелі пры сабе медычныя дакументы. Шмат старэйшых людзей і дзяўчын давалі інтэрвію для СМІ, у якіх распавядалі пра паводзіны паліцыі.

    Чаму адбыліся гэтыя бойкі? Мабыць, таму, што паліцыя адмыслова справакавала фанатаў. Каб мець гучную і скандальную навіну, якая адцягне ўвагу грамадзян да праблемы хуліганаў ад праблемы эканамічнага крызісу ў краіне, беспрацоўя. І каб паказаць, што здарыцца з тымі, хто паспрабуе арганізаваць масавыя акцыі пратэсту, накшталт тых, што адбываюцца зараз у Грэцыі.



    Паводле ultras-tifo.net

    Прымацаванні:
    Катэгорыя: Іншае |Праглядаў: 529 | Дадаў: veles | Рэйтынг: 0.0/0 |
    Усяго каментароў: 2
    13 Травень 2010
    2. Денис () [Матэрыял]
    +1 за артыкул, вельмi цiкава.

    13 Травень 2010
    1. lexa lichik (sayron) [Матэрыял]
    surprised

    Галоўная
    Имя *:
    Email:
    Код *:
    Создать сайт бесплатно Fan-club B-12 © 2012